Літаратура жахаў

літаратурны жанр

Літаратура жахаў (анг. horror literature, horror fiction; часта проста «жахі», «містыка» ці пазычанае з ангельскай «хорар») — жанр літаратуры, мэтай якога зьяўляецца выклікаць у чытача пачуцьцё жаху. Часта, але не заўсёды, у літаратуры жахаў апавядаецца пра надзвычайнае ў літаральным сэнсе; маецца абмежаваны набор тэматызаваных пэрсанажаў, пазычаных, як правіла, зь нізавай міталёгіі розных народаў: вампіры, зомбі, ваўкалакі, прывіды, дэманы і інш.

Гісторыя

рэдагаваць

Вытокі жанру

рэдагаваць

Перадгісторыяй жанру зьяўляюцца «гатычны» рыцарскі раман сярэдзіны XIII стагодзьдзя «Гібельны пагост», францускія «трагічныя гісторыі» XVI—XVII стагодзьдзяў, у цэнтры ўвагі якіх выступаюць апантанасьць д’яблам і іншыя інфэрнальныя тэмы (у тым ліку раманы біскупа Жана П’ера Камю), ангельскія гатычныя раманы «Франкенштэйн» Мэры Шэлі, а таксама «Манах» М. Г. Льюіса і «Мэльмант-бадзяга» Чарлза Мэт’юрына), казкі нямецкіх рамантыкаў (Э. Т. А. Гофман, Вільгельм Гаўф, Ахім фон Арнім, Шаміса), псыхалягічныя навэлі Эдгара По і Амброза Бірса.

У 1860-я годы ў Ангельшчыне фармуецца літаратурны пласт, які можна непасрэдна назваць літаратурай жахаў (ад Шэрыдана Ле Фаню да Брэма Стокера).

Клясычнае апавяданьне таго ж пэрыяду — «Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда» Робэрта Стывэнсана.

Раньняя літаратура жахаў

рэдагаваць

Раньнімі прадстаўнікамі літаратуры жахаў у Ангельшчыне зьяўляюцца М. Р. Джэймз з іранічнымі «апавяданьнямі антыквара пра прывідаў», Элджэрнан Блэквуд, Артур Мэйчэн. Пазьней, у 30—50-я, зьяўляюцца апавяданьні Роальда Даля, Джона Кольера, Джэральда Керша, якія злучаюць надзвычайнае з «чорным гумарам». У Амэрыцы штуршок да разьвіцьця жанру даў часопіс «Weird Tales» (заснаваны ў 1923), дзе ўпершыню зьявіліся творы Г. Ф. Лаўкрафта (стварыўшага цэлы паджанр, які называюць «лаўкрафтавымі жахамі»), Кларка Эштана Сьміта, Сыбэры Кўіна, Робэрта Блоха. Клясыкі 50-х — Шэрлі Джэксан і Рычарн Мэтэсан. У Нямеччыне быў папулярны Ганс Гайнц Эвэрс. Сусьветную вядомасьць атрымаў «Голем» аўстрыйскага экспрэсіяніста Густава Майрынка. Няжанравая адмена літаратуры жахаў — проза Франца Кафкі («Мэтамарфоза»).

Сучасная літаратура жахаў

рэдагаваць

«Каралём» жанра лічыцца Стывэн Кінг. Не нашмат адстае ад яго ў папулярнасьці іншы амэрыканец, Дын Кунц. Вядомыя таксама Ўільям Блэці («Выганяючы д'ябла»), Айра Лэвін («Дзіця Размары»), Клайв Баркер («Паўсталы зь пекла»), Робэрт Маккаман («Яны прагнуць»), Эн Райс («Вампірскія хронікі»), Лорэл Гамільтан з цыклем пра нэкраманта Аніту Блэйк, Рычард Лайман, Пітэр Страўб, Ўітлі Стрыбэр, Джэк Кетчам. Да гэтага жанру адносяцца многія апавяданьні Рэя Брэдбэры. У Ангельшчыне вядомыя Джэймз Гэрбэрт, Рэмсі Кэмпбэл, Браян Ламлі («Нэкраскоп»).

Глядзіце таксама

рэдагаваць

  Літаратура жахаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў