Рыкарда Іван Радрыгес Арая

швайцарскі футбаліст

Рыкарда Іван Радрыгес Арая (па-гішпанску: Ricardo Iván Rodríguez Araya; нарадзіўся 25 жніўня 1992 году, Цюрых, Швайцарыя) — швайцарскі футбаліст гішпана-чылійскага паходжаньня, скрайні абаронца гішпанскага клюбу «Бэтыс» і нацыянальнай зборнай Швайцарыі.

Рыкарда Іван Радрыгес Арая
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 жніўня 1992(1992-08-25)[1][2] (32 гады)
Рост 180 см
Вага 78 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Бэтыс
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012
2012—2017
2017—2020
2020
2020—2024
2024—
Цюрых
Вольфсбург
Мілян
ПСВ Эйндговэн (арэнда)
Тарына
Бэтыс
35 (2)
149 (15)
74 (1)
6 (0)
120 (1)
6 (0)
Зборныя
2011— Швайцарыя 125 (9)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 кастрычніка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

За клюб «Цюрых» Радрыгес дэбютаваў 21 сакавіка 2010 году, выйшаўшы на замену траўмаванаму партнэру. Гульцу на той момант было ўсяго 17 гадоў. 5 красавіка абаронца ўжо згуляў поўны матч у цюрыскім дэрбі супраць «Грасгопэру». З наступнымі сэзонамі Рыкарда атрымоўваў усё больш гульнявой практыцы. А паводле апытанкі сярод заўзятараў клюбу ў сэзоне 2011—2012 гадоў стаў найлепшым футбалістам клюбу.

13 студзеня 2012 году за 7,5 мільёну эўра гулец быў падпісаны нямецкім «Вольфсбургам». У хуткім часе абаронца стаў гульцом асноўнага складу. Дэбют гульца прыпаў на хатнюю перамогу над «Кёльнам» зь лікам 1:0[3].

Міжнародная

рэдагаваць

7 кастрычніка 2011 году дэбютаваў у складзе зборнай Швайцарыі ў матчы супраць зборнай Ўэйлзу, але дэбют апынуўся няўдалым, бо швайцарцы пацярпелі паразу зь лікам 0:2.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Вольфсбург»:

  1. ^ а б в Ricardo Rodríguez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в RICARDO RODRIGUEZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ Polter versüßt Magaths Debütantenball. Kicker

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць