Рыбінішкі
Рыбінішкі (лат. Riebiņi) — вёска ў Латвіі, на рацэ Фэйманцы. Адміністрацыйны цэнтар Рыбінішкаўскага краю. Насельніцта на 2015 год — 841 чалавек. Знаходзяцца за 213 км ад Рыгі.
Рыбінішкі лац. Rybiniški | |
лат. Riebiņi | |
Палац | |
Краіна: | Латвія |
Рэгіён: | Латгалія |
Край: | Рыбінішкаўскі |
Вышыня: | 140 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 841 чал. (2015) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +371 |
Паштовы індэкс: | LV-5326 |
Геаграфічныя каардынаты: | 56°20′22″ пн. ш. 26°47′51″ у. д. / 56.33944° пн. ш. 26.7975° у. д.Каардынаты: 56°20′22″ пн. ш. 26°47′51″ у. д. / 56.33944° пн. ш. 26.7975° у. д. |
Рыбінішкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Рыбінішкі — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся палацава-паркавы комплекс, помнік архітэктуры XVIII ст.
Гісторыя
рэдагавацьПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
рэдагавацьУпершыню Рыбінішкі ўпамінаюцца ў ХVII ст., калі яны знаходзіліся ў валоданьні Корфаў. У 1716 годзе мястэчка перайшло да фон Бэркаў, а ў 1758 годзе — да Міхала Вэйсэнгофа. У канцы XVIII ст. тут збудавалі палац.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рыбінішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 32 двары[1].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Рыбінішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рыбінішкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1949 годзе Рыбінішкі ўвайшлі ў склад Прэйльскага раёну, а ў 2008 годзе — сталі цэнтрам краю.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 584 чал., зь іх 533 юдэі[3]
- XX стагодзьдзе: 1920 год — 446 чал., зь іх 386 юдэяў; 1935 год — 464 чал., зь іх 317 юдэяў
- XXI стагодзьдзе: 2015 год — 841 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Рыбінішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, школа конегадоўлі[4].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1894—1909)
- Сядзіба (XVIII ст.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Wejssenhof J. Rybiniszki // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 147.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ^ Melers M. Ebreju kapsētas Latvijā. Ebreju reliģiskā draudze «Šamir». — Rīga. 2006. ISBN 9984-19-904-5.
- ^ Афіцыйны сайт Рыбінішкаўскага краю