Рыбінішкі

вёска ў Рыбінішкаўскай воласьці Латвіі

Рыбінішкі (лат. Riebiņi) — вёска ў Латвіі, на рацэ Фэйманцы. Адміністрацыйны цэнтар Рыбінішкаўскага краю. Насельніцта на 2015 год — 841 чалавек. Знаходзяцца за 213 км ад Рыгі.

Рыбінішкі
лац. Rybiniški
лат. Riebiņi
Палац
Палац
Краіна: Латвія
Рэгіён: Латгалія
Край: Рыбінішкаўскі
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва: 841 чал. (2015)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371
Паштовы індэкс: LV-5326
Геаграфічныя каардынаты: 56°20′22″ пн. ш. 26°47′51″ у. д. / 56.33944° пн. ш. 26.7975° у. д. / 56.33944; 26.7975Каардынаты: 56°20′22″ пн. ш. 26°47′51″ у. д. / 56.33944° пн. ш. 26.7975° у. д. / 56.33944; 26.7975
Рыбінішкі на мапе Латвіі
Рыбінішкі
Рыбінішкі
Рыбінішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рыбінішкі — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся палацава-паркавы комплекс, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

рэдагаваць

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

рэдагаваць

Упершыню Рыбінішкі ўпамінаюцца ў ХVII ст., калі яны знаходзіліся ў валоданьні Корфаў. У 1716 годзе мястэчка перайшло да фон Бэркаў, а ў 1758 годзе — да Міхала Вэйсэнгофа. У канцы XVIII ст. тут збудавалі палац.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рыбінішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 32 двары[1].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Рыбінішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рыбінішкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1949 годзе Рыбінішкі ўвайшлі ў склад Прэйльскага раёну, а ў 2008 годзе — сталі цэнтрам краю.

Насельніцтва

рэдагаваць
 
Від на царкву Сьвятога Мікалая

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 584 чал., зь іх 533 юдэі[3]
  • XX стагодзьдзе: 1920 год — 446 чал., зь іх 386 юдэяў; 1935 год — 464 чал., зь іх 317 юдэяў
  • XXI стагодзьдзе: 2015 год — 841 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Рыбінішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, школа конегадоўлі[4].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1894—1909)
  • Сядзіба (XVIII ст.)
  1. ^ Wejssenhof J. Rybiniszki // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 147.
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  3. ^ Melers M. Ebreju kapsētas Latvijā. Ebreju reliģiskā draudze «Šamir». — Rīga. 2006. ISBN 9984-19-904-5.
  4. ^ Афіцыйны сайт Рыбінішкаўскага краю