Русьцейка
Русьцейка (Русьцік, Рушцейка), Росьцейка (Ростэк) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Русьцейка лац. Ruściejka | |
Rosteck | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rost + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Росьцейка, Ростэк, Русьцік, Рушцейка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Русьцейка» |
Паходжаньне
рэдагавацьРостэк (Rosteck) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова руст- (рост-) (імёны ліцьвінаў Расьціла, Ростаўт; германскія імёны Rustil, Rostoldus) паходзіць ад стараверхненямецкага rustjan 'падрыхтаваць, узброіць', rusti 'рыштунак, амуніцыя'[2].
У Прусіі бытавала імя Русьцейка: Rusteyko (1339 і 1340 гады)[3]. У 1616 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Paulus Rosteck, Angerburgensis Borussus, у 1638 годзе — Matthias Rosteck, Reinensis Borussus, у 1642 годзе — Matthias Rosteck, Reinensis Prussus[4], у 1649 год — Raphael Rosteck, Reinensis Borussus[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Rosteyke Schipen zoen (23 студзеня 1406 году)[6]; Rusteyke (1407 год)[3]; Михно Рустеиковичъ, хоружии… Вокдатъ Рустеиковичъ… Барътошь Рустеиковичъ (1528 год)[7]; Ширмунта Рустейковича (1540—1543 гады)[8]; Андрей Ростекъ[9], Миколай Рустейковичъ[10] (1567 год); пана Флорияна Рустеиковича (8 лістапада 1591 году)[11]; Адамъ Рустейковичъ, писаръ земскій Жомоитской (2 сьнежня 1592 году)[12]; пана Миколам Еронимовича Рустеика (11 кастрычніка 1597 году)[13]; Rustikowna (1671—1681 гады)[14]; Stanisław Ruszteyko (1690 год)[15]; Wasko y Paweł Rostok (29 студзеня 1730 году)[16]; Rusteykie (1744 год)[17].
Носьбіты
рэдагаваць- Росьцейка Шыпенавіч — літоўскі баярын зь Відуклі, які ўпамінаецца ў 1406 годзе
- Міхна, Вокдат і Барташ Русьцейкавічы — вялёнскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Ростэкі, Рустэйкі і Руштэйкі — літоўскія шляхецкія роды[18].
Ростэкі або Рустэйкі (Rostek, Rosteck, Rustejko) гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род (а таксама на Валыні, Сылезіі і Прусіі)[19].
Ростка або Рустка (Rostke, Rustke) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Паморскага ваяводзтва[20].
У XVI ст. існавалі маёнтак Русьцейкавічы (Рустейковичи) і «пустаўская зямля» Русьцейкаўшчына (Рустейковщина) у Жамойцкім старостве[21].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 53.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1286.
- ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 84.
- ^ Непокупный А. П. Литовская и прусская антропонимия в исследованиях и материалах по немецким фамилиям // Baltistica. T. 9, № 1, 1973. P. 85.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 227, 391, 439, 508.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 123.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 231 (12) (1540—1543). — Vilnius, 2007. P. 157.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1100.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1274.
- ^ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 85.
- ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 245.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 467.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 192.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 62.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 2. — Витебск, 1871. С. 327.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 274—275.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 275.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 283.