Ростаўт
Ростаўт (Росталт, Роштаўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Ростаўт лац. Rostaŭt | |
Rostold | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rost + Wald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Росталт, Роштаўт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ростаўт» |
Паходжаньне
рэдагавацьРост (Rost) і Валд (Wald) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова руст- (рост-) (імёны ліцьвінаў Росьцейка, Расьціла; германскія імёны Rosteck, Rustil) паходзіць ад стараверхненямецкага rustjan 'падрыхтаваць, узброіць', rusti 'рыштунак, амуніцыя'[2], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3]. У гістарычным германскім (гоцкім) арэле адзначалася імя Rostoldus[4] (Rostaldus[5], Rustoldus[6][7]).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи Виленского повета Рудоминское волости чотыри службы на имя Петра Ростовтовича зъ дядъковичом его Гринкомъ (26 лістапада 1506 году)[8]; Woyciech, Urban Rosztowthy (4 сьнежня 1554 году)[9]; wieś Rostolthy (2 траўня 1558 году)[10]; siolo Rostolthi (1563 год)[11].
Носьбіты
рэдагавацьНа гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Растолты.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1286, 1499.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1286.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ The Norman People and Their Existing Descendants in the British Dominions and the United States of America. — London, 1874. P. 227.
- ^ Verwandtschaft, Name und soziale Ordnung (300—1000). — Berlin, 1024. S. 132.
- ^ English Lawsuits From William I to Richard I. Volume I: William I to Stephen (Nos 1—346). — London, 1990. P. 287.
- ^ Acta imperii inedita seculi XIII [et XIV].: Urkunden und briefe zur geschichte des kaiserreichs und des königreichs Sicilien in den jahren 1198—1400. — Innsbrusk, 1880. P. 854.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 166.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 53.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 46, 55.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 467.