Будзяніцкая Рудня
Будзяні́цкая Ру́дня[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на рацэ Сасна, за 6 км на паўночны ўсход ад Іканаў і шашы Р3. Будзяніцкая Рудня ўваходзіць у склад Іканскага сельсавету.
Будзяніцкая Рудня | |
трансьліт. Budzianickaja Rudnia | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Іканскі |
Вышыня: | 190 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 17 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222135 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°30′51.01″ пн. ш. 28°16′44.00″ у. д. / 54.5141694° пн. ш. 28.2788889° у. д.Каардынаты: 54°30′51.01″ пн. ш. 28°16′44.00″ у. д. / 54.5141694° пн. ш. 28.2788889° у. д. |
± Будзяніцкая Рудня |
Месцазнаходжаньне
рэдагавацьРазьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы Барысаўшчыны.
Назва
рэдагавацьНа Барысаўшчыне вядома некалькі вёсак, якія мелі назву Рудня. Такі айконім тлумачыцца здабычай жалезнай (балотнай) руды, зь якой атрымлівалі мэтал. Месцы, дзе гэта рабілі, здаўна называлі Руднямі. У далейшым, каб ня блытацца зь імі, пачалі іх прывязваць да найбліжэйшых вёсак. Так у свой час да назвы адной зь вёсак Рудня было дададзена Будзяніцкая. У афіцыйны ўжытак падвоеная назва вёскі ўвайшла толькі напрыканцы ХІХ — самым пачатку ХХ стагодзьдзя. Але і па сёньняшні час нельга сказаць, што такая назва сфармавалася канчаткова. Цяпер выкарыстоўваюцца формы назвы як Рудня Будзяніцкая, так і Будзяніцкая Рудня.
Гісторыя
рэдагавацьДаўнія часы
рэдагавацьЦяпер немагчыма сказаць пра тое, калі была заснавана вёска Рудня ля Будзенічаў. Дакладна вядома, што ў першай палове ХІХ стагодзьдзя яна існавала. Па стане на 1870 год у ёй жыло 46 «душ». Сяляне вёскі адносіліся да Будзеніцкага сельскага таварыства. Само пасяленьне на пачатку ХХ стагодзьдзя ўваходзіла ў межы Зэмбінскай воласьці.
Блізкасьць маёнтку ў Будзенічах вельмі моцна ўплывала на эканамічнае разьвіцьцё Рудні. Тут яго гаспадаром на рацэ Сасна яшчэ ў панскія часы быў пабудаваны вадзяны млын. Аднак блізкасьць Будзенічаў мела і нэгатыўныя для Рудні наступствы. Так, тут ніколі не было ні царквы, ні капліцы. Нават кірмашы свае тут ніколі не праводзілі.
Па стане на 1909 год у Рудні Будзеніцкай было 13 хат, у якіх жыў 101 чалавек.
Перамены ХХ стагодзьдзя
рэдагавацьУ савецкія часы ў Рудні была зроблена школа. Напрыканцы 30-х гадоў у навакольлях вёскі пачалі зьліквідоўваць хутары. Людзей перасялялі ў Рудню. Гэта прывяло да істотнага яе росту. Новыя ж пасяленьні, што пачалі ўтварацца перасяленцамі з хутароў, мясцовыя жыхары паміж сабой называлі «прылепкамі». У 1940 г. у Рудні было 176 жыхароў, 36 хат[2].
У апошнюю вайну Рудня ля Будзенічаў апынулася ў зоне моцнага партызанскага ўплыву. Пасьля яе заканчэньня колькасьць насельніцтва вёскі істотна паменшылася.
Панскі млын у Рудні працягваў працаваць яшчэ пэўны час пасьля вайны. Але потым ня змог вытрымаць канкурэнцыю з электрычнасьцю і быў разабраны. Возера ж, якое існуе ў вёсцы і якое ўтвараў млын сваёй плацінай, першапачаткова мела меншыя памеры чым цяпер. Яно было штучна раскапана.
Апошнія дзесяцігодзьдзі колькасьць насельнікаў вёскі ўвесь час зьмяншаецца. Каля 1980-га году тут была закрыта школа. У Рудні ля Будзенічаў цяпер «жылых» усяго 15—17 хат.
Але ёсьць у вёсцы і станоўчыя для яе моманты. У прыватнасьці, у Рудні працуе адзіная на навакольныя вёска крама, куды раз на тыдзень завозяць тавары. Таму яе ніяк нельга назваць самай непэрспэктыўнай вёскай гэтага краю.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1870 год — 46 жыхароў
- 1909 год — 101 жыхар, 13 двароў
- 1940 год — 176 жыхароў, 36 двароў[2]
- 1999 год — 31 жыхар
- 2008 год — 20 жыхароў, 14 двароў
- 2010 год — 17 жыхароў
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Вадзяны млын (пач. 20 ст.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 72
- ^ а б С. В. Марцэлеў і інш. Будзяніцкая Рудня // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 77
Літаратура
рэдагаваць- Міхась Мацельскі. Рудня ля Будзенічаў // Гоман Барысаўшчыны