Іканскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

І́канскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Іканы.

ГісторыяРэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны Гарэлалускі сельсавет у складзе Зэмбінскага раёну Барысаўскай акругі. 21 жніўня 1925 году сельсавет перайменаваны ў Іканскі. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Бягомльскага раёну. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Барысаўскага раёну.

Населеныя пунктыРэдагаваць

Колішнія населеныя пунктыРэдагаваць

У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты Барбарава, Гаравая, Кучанка, Марысін, Падлясьсе, Пасека, Пліскі, Пуста-Мсьціж, Сасна[1], вёскі Азяродзішча, Ваілава, Гарбатка, Горка, Зьвінятка, Куськова, Ліпка, Новае Сяло, Пасекі, Пралетарый, Селішча, хутар Бальновішна (Бяльноўшчына[1]).

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 20. — ISBN 985-11-0077-3

ЛітаратураРэдагаваць