Руаль Амундсэн
Руаль Амундсэн (па-нарвэску: Roald Engelbregt Gravning Amundsen; 16 ліпеня 1872, Бург, Нарвэгія — каля 18 чэрвеня 1928, невядома) — нарвэскі палярны падарожнік і дасьледчык. 17 чэрвеня 1903 году на судне «Ёа» Амундсэн адправіўся ў Арктыку. Арганізаваўшы базу ў бухце Ёа, ён распачаў паходы на санях да Паўночнага геамагнітнага полюса і вызначыў ягонае разьмяшчэньне, а таксама прайшоў уздоўж берагоў вострава Вікторыя. Затым праплыў на «Ёа» праз праліў Сымпсана, знайшоў Паўночна-заходні марскі шлях і ў 1906 годзе дасягнуў Сан-Францыска. Адзіны, хто прайшоў на судне і Паўночна-ўсходнім (уздоўж берагоў Сыбіры), і Паўночна-заходнім марскім шляхам (па пратоках Канадзкага архіпэлягу). Першым дасягнуў Паўднёвага полюсу 14 сьнежня 1911 году. Загінуў, выляцеўшы на дапамогу экспэдыцыі Умбэрта Нобіле.
Руаль Амундсэн | |
нарв. Roald Amundsen | |
![]() Фатаздымак з кнігі 1908 году | |
Род дзейнасьці | падарожнік, дасьледчык |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 ліпеня 1872 |
Месца нараджэньня | Бург, Нарвэгія |
Дата сьмерці | невядома |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | авіяцыйнае здарэньне[d][1] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Нарвэгія |
Занятак | падарожнік-дасьледнік, пісьменьнік, марак, дасьледнік, палярны даследчык, лётчык, падарожнік, naval aviator |
Навуковая сфэра | дасьледаваньне[d] і polar exploration[d] |
Бацька | Енс Амундсэн |
Маці | Ганна Сальквіст |
Узнагароды | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Подпіс | ![]() |
У гонар падарожніка названыя мора, гара і амэрыканская навуковая станцыя Амундсэн-Скот у Антарктыдзе, затока і катлавіна ў Паўночным Ледавітым акіяне, месяцовы кратэр.
Жыцьцяпіс Рэдагаваць
Паходжаньне і сям’я Рэдагаваць
Генэалёгію роду Амундсэна можна прасачыць з XVII стагодзьдзя: яго продкі былі сяляне з востраву Асмалёй на мяжы Нарвэгіі і Швэцыі. Прадзед Руаля змог набыць зямлю на мацерыку пад Шэбэргам. Дзед Руаля быў першым у родзе, хто насіў прозьвішча Амундсэн, бацька Руаля — Енс Амундсэн (1820—1886) — быў чацьвёртым з 12 дзяцей. Браты Амундсэны, займаючыся марскім гандлем, валодалі агульнай сядзібай у Бургу, недалёка ад Сарпсборгу, дзе рака Глёма ўпадала ў Скагерак. Да 1880-х гадоў у валоданьні сям’і было 20 ветразьнікаў і параход, мелася нават уласная суднавэрф[2][3].
Енс Амундсэн стаў заможным падчас Крымскай вайны, пастаўляючы брытанскім і францускім войскам збожжа і салому; яго ветразьнік «Фэнікс» падчас аблогі Севастопалю (1854—1855) выкарыстоўваўся для разьмяшчэньня ангельскіх афіцэраў[4]. У 1866 годзе ён зьдзейсьніў рэйс з Кітая на Кубу, даставіўшы на цукровыя плянтацыі рабочую сілу — 300 кітайскіх кулі. Пра яго характар сьведчыць наступны эпізод: падчас плаваньня кулі ўзбунтаваліся, але ўсё скончылася тым, што Амундсэн прымусіў іх павесіць завадатара[5].
У 1863 годзе ва ўзросьце 43 гадоў ён ажаніўся з дачкой мытнага чыноўніка Ганнай Гэнрыке Густавай Сальквіст. У сям’і было чацьвёра дзяцей — усе сыны:
|
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б в https://snl.no/Roald_Amundsen
- ^ Буманн-Ларсен Т. 2005. С. 14—16.
- ^ Huntford R 1999. С. 33—34.
- ^ Huntford R 1999. С. 34.
- ^ а б Буманн-Ларсен Т. 2005. С. 18—19.
Літаратура Рэдагаваць
- Буманн-Ларсен Т., Амундсен. — Молодая гвардия, 2005.
- Huntford R, The Last Place on Earth. Scott and Amundsen's Race to the South Pole. — The Modern Library, 1999.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Руаль Амундсэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Famous Explorers(анг.)
- Працы Амундсэна(анг.) ў праекце Гутэнбэрг