Шон Конэры
Сэр Шон Ко́нэры (па-ангельску: Sean Connery; 25 жніўня 1930 году — 31 кастрычніка 2020) — шатляндзкі актор. Быў першым выканаўцам ролі брытанскага выдуманага сакрэтнага агента Джэймза Бонда, зьявіўшыся ў сямі фільмах пра Бонда з 1962 па 1983 гады[12][13][14]. Пачынаючы з ролі ў «Доктар Но», Конэры згуляў Бонда ў шасьці кінастужках Eon Productions і апошні раз зьявіўся ў пастаноўцы Джэка Шварцмана «Ніколі не кажы „ніколі“».
Біяграфія
рэдагавацьКонэры выконваў ролі ў невялікіх тэатральных і тэлевізійных пастаноўках да свайго прарыву з роляй Бонда. Не зважаючы на тое, што яму не падабалася ўвага да ролі па-за экранам, менавіта гэты пэрсанаж прынёс Конэры прапановы ад такіх вядомых рэжысэраў, як то Альфрэд Гічкок, Сыдні Лумэт і Джон Г’юстан. Іхныя фільмы, у якіх зьявіўся Конэры, улучаюць «Марні» (1964), «Пагорак» (1965), «Забойства ва Ўсходнім экспрэсе» (1974) і «Чалавек, які жадаў быць каралём» (1975). Ён таксама здымаўся ў фільмах «Мост занадта далёка» (1977), «Горац» (1986), «Імя ружы» (1986), «Недатыкальныя» (1987), «Індыяна Джонз і апошні крыжовы паход» (1989), «Паляваньне за Чырвоным Кастрычнікам» (1990) , «Цмокава сэрца» (1996), «Скала» (1996) і «У пошуках Форэстэра» (2000). У «Марні» Конэры здымаўся разам з Тыпі Гэдрэн. Конэры сказаў, што хоча працаваць з Гічкокам, і кампанія Эон зарганізавала іхнюю сустрэчу. Актор шакаваў многіх людзей, бо папрасіў паглядзець сцэнар, перш чым згадзіцца на ролю. Конэры непакоіўся аб тым, што ён мог зноўку выканаць ролю чарговага шпіёна. Тым ня менш, Гічкок і Конэры добра паразумеліся падчас здымак, і Конэры ўспамінаў, што быў задаволены фільмам з пэўнымі агаворкамі[15]. Конэры афіцыйна сышоў з акторства ў 2006 годзе, хоць ненадоўга вярнуўся дзеля агучваньня роляў за кадрам у 2012 годзе.
Ягоныя дасягненьні ў кіно былі адзначаныя прэміяй Оскар, дзьвюмя ўзнагародамі BAFTA і трыма Залатымі Глёбусамі, у тым ліку прэміяй Сэсіла Б. Дэміля і прэміяй Генрыеты. У 1987 годзе ён быў прызначаны камандорам Ордэна мастацтваў і літаратуры ў Францыі, а ў 1999 годзе ён атрымаў узнагароду Цэнтру Кенэдзі ў ЗША за прыжыцьцёвыя дасягненьні. У 2004 годзе апытанка брытанскае газэты Sunday Herald прызнала Конэры найвялікшым жывым шатляндцам[16].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Sir Sean Connery // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Sean Connery // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Thomas Sean Connery // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ The scotsman (анг.) — Edinburgh: 1817. — ISSN 0307-5850
- ^ BBC Online (анг.) — 1997.
- ^ Sean Connery: James Bond actor dies aged 90 (анг.) — 2020.
- ^ 史恩康納萊90歲過世 曾演第一代007情報員 (кіт. тайв.) — 2020.
- ^ Lode S. C., Lyngstad H. K. Sean Connery er død (бук.) — Norge: Schibsted, 2020. — ISSN 0806-0894
- ^ The scotsman (анг.) — Edinburgh: 1817. — ISSN 0307-5850
- ^ https://scotmid.coop/about-us/our-history/
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ «Sean Connery, Who Embodied James Bond and More, Dies at 90». The New York Times.
- ^ «Sean Connery, first James Bond of film, dies at 90». The Washington Post.
- ^ «Profile: Sean Connery». BBC News.
- ^ «Sean Connery». Playboy.
- ^ «Would The Greatest Living Scot Please Stand Up?; Here they are». Sunday Herald.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Шон Конэры (анг.) на сайце IMDb