Расохі (Мядзельскі раён)
(Перанакіравана з «Расохі (Латвянскі сельсавет)»)
Расо́хі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Расохі | |
трансьліт. Rasochi | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 19 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222381 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°57′43″ пн. ш. 26°52′26″ у. д. / 54.96194° пн. ш. 26.87389° у. д.Каардынаты: 54°57′43″ пн. ш. 26°52′26″ у. д. / 54.96194° пн. ш. 26.87389° у. д. |
± Расохі |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — вёска ў Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 7 двароў і 65 жыхароў.
- 1904 год — вёска налічвала 107 жыхароў.
- 1908 год — у вёсцы 14 двароў і 104 жыхары.
- З 1921 году — вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. У 1921 годзе вёска налічвала 11 двароў і 63 жыхароў.
- 1931 год — у вёсцы 17 двароў і 100 жыхароў[2].
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Латвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — у вёсцы створаны калгас «Герой працы».
- З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнрам у вёсцы Лотва (да 22 кастрычніка 1957 году калгас меў імя Булганіна).
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 66 жыхароў.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1 студзеня 1997 году — 15 двароў, 28 жыхароў
- 1999 год — 28 жыхароў
- 2010 год — 19 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 336
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 42.
- ^ «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Rosochy, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 765