Ральф Норман Энджэл
Ра́льф Но́рман Э́нджэл (1873; Голбіч, Ангельшчына — 1967; Кройдан, Ангельшчына) — журналіст, пісьменьнік, лектар, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1933).
Ральф Норман Энджэл | |
анг. Ralph Norman Angell | |
Імя пры нараджэньні | Ральф Норман Энджэл-Лэйн |
---|---|
Род дзейнасьці | Журналіст |
Дата нараджэньня | 26 сьнежня 1872 |
Месца нараджэньня | Голбіч(en), графства Лінкальншыр, Ангельшчына |
Дата сьмерці | 7 кастрычніка 1967 |
Месца сьмерці | Кройдан(en), графства Сары(en), Ангельшчына |
Месца вучобы | |
Занятак | выкладчык, журналіст, палітык, пэдагог, пісьменьнік, эканаміст, палітоляг, публіцыст |
Сябра ў | Chatham House[d] і Union of Democratic Control[d] |
Бацька | Томас Энджэл-Лэйн |
Маці | Мэры Лэйн |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія міру (1933) |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1889 г. паступіў у Жэнэўскі ўнівэрсытэт (Швайцарыя). У тым жа годзе зьехаў на заробкі ў Каліфорнію (ЗША), дзе пасьля зьмены мноства прафэсіяў уладкаваўся журналістам. У 1898—1912 гг. працягнуў працу журналіста на ангельскамоўныя выданьні ў Парыжы (Францыя). У 1920 г. уступіў у Работніцкую партыю Брытаніі, у складзе якой у 1929—1931 гг. быў сябрам Брытанскага Парлямэнту ад поўначы Брэдфарду (графства Заходні Ёркшыр, Ангельшчына). У 1931 г. атрымаў тытул рыцара за дзяржаўную службу. У 1933 г. —Нобэлеўскую прэмію міру. Зь сярэдзіны 1930-х гг., як перакананы пацыфіст, пачаў выступаць з прамовамі супраць мілітарызму. Найбольш слыннай яго кнігай была «Вялікая ілюзія»(en) (1909, 1910 і 1933 — прыжыцьцёвыя выданьні), што вытрымала некалькі перавыданьняў і перакладалася на замежныя мовы. У 1940—1951 гг. зноў жыў у ЗША, дзе заклікаў да вайсковай падтрымкі Брытаніі. Затым вярнуўся ў Ангельшчыну.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |