Мілітарызм

дзяржаўная ідэалёгія

Мілітары́зм (па-француску: militarisme, ад лац. militaris — вайсковы) — дзяржаўная ідэалёгія, скіраваная на апраўданьне палітыкі няспыннага нарошчваньня вайсковай моцы дзяржавы і адначасова дапушчальнасьці выкарыстаньня вайсковае сілы пры вырашэньні міжнародных і ўнутраных канфліктаў. Мілітарызму ўласьцівая гонка ўзбраеньняў, узрост вайсковых расходаў дзяржаўнага бюджэту, нарошчваньне вайсковай прысутнасьці з палітычнымі мэтамі за мяжой, вайсковае ўмяшальніцтва ў справы іншых сувэрэнных дзяржаваў (як з боку дзяржаваў-агрэсараў, так і з боку вайскова-палітычных блёкаў), узмацненьне ўплыву вайскова-прамысловага комплексу ў эканоміцы краіны і ейнай зьнешняй і ўнутранай палітыцы, і, часьцяком, як наступства — узрост зьяваў унутранай эканамічнай крызы, што выражаецца ва ўзбагачэньні прывілеяванай вайскова-палітычнай эліты краіны, таксама ў зьбядненьні бюджэтных рэсурсаў, падзеньні ўнутраных эканамічных паказьнікаў. Аднак пад уплывам гонкі ўзбраеньняў заўважаецца навукова-тэхнічнае разьвіцьцё, ухваляецца спорт, масавая вайсковая падрыхтоўка.