Раксалана
Хюрэ́м Хасэкі́ Султа́н (па-асманску: خرم سلطان, па-турэцку: Hürrem Haseki Sultan), у Эўропе вядомая як Раксала́на (па-лацінску: Roxolana, сапраўднае імя невядомае, згодна зь літаратурнай традыцыяй — Наста́сься або Алякса́ндра) Лісо́ўская па-польску: Alexandra Lisowska; 1505[3], Рагацін[4], Галіцкая зямля, Рускае ваяводзтва, або Чамяроўцы[5], Камянецкі павет, Падольскае ваяводзтва, Каралеўства Польскае — 15 сакавіка 1558[6], Стамбул, Асманская імпэрыя) — адна з жанок султана Асманскай імпэрыі Сулеймана І Пышнага. Трапіла ў султанскі гарэм пасьля таго, як у 1518 або 1520 року была палоненая крымскімі татарамі. Як жонка Сулеймана І мела вялікі ўплыў на асманскую палітыку, паспрыяла ўзыходу на турэцкі сталец свайго сына Сэліма II.
Хюрэм Хасэкі Султан Раксалана | |
невядомы мастак, XVI стагодзьдзе | |
4-я жонка султана Сулеймана I | |
1530 — 15 сакавіка 1558 | |
Папярэднік | Махідэўран Султан |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Аляксандра (альбо Настасься) Лісоўская |
Нарадзілася | 1505, Рагацін або Чамяроўцы, Каралеўства Польскае |
Памерла | 15 сакавіка 1558, Стамбул, Асманская імпэрыя |
Нашчадкі | |
Муж | Сулейман I Пышны |
Бацька | Гаўрыла Лісоўскі |
Маці | Аляксандра Лісоўская |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лісоўская.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў 1505 року, паколькі дакладна вядома, што султан быў на 11 гадоў старэйшы за яе[3], а ён нарадзіўся ў 1494. У крыніцах XVI стагодзьдзя крыніц пра імя будучай султанкі няма, першыя зьяўляюцца толькі ў XIX стагодзьдзі, называючы яе Настасьсяй, польскі пісьменьнік Вацлаў Жавускі — Аляксандраю[7]. Сучасны ўкраінскі гісторык Уладзімер Грабавецкі лічыць, што сапраўднае імя Раксаланы не захавалася, таму ўмоўна ў XIX стагодзьдзі дасьледнікі назвалі яе Настаю Лісаўскаю[8].
Невядома дакладна таксама й месца нараджэньня; паводле вэрсіі польскага пісьменьніка Самуэля Твардоўскага, які ў 1621 року пабываў у Стамбуле, яна паходзіць зь сям’і сьвятара зь мястэчка Рагацін (цяпер у Івана-Франкоўскай вобласьці)[4][9]; паводле вэрсіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага — яна родам зь мястэчка Чамяроўцы (цяпер у Хмяльніцкай вобласьці)[5][9]. Існуе вэрсія, якая сумяшчае абодва варыянты — нарадзіцца Лісоўская магла ў Чамяроўцах, а вырасла — у Рагаціне, куды пераехаў бацька[10].
Пад час аднаго з набегаў татараў, між 1518 і 1520 рокамі, яна была схоплена ў палон і перапраўленая ў Стамбул. Мажліва, яе абрала Хафса Султан, маці Сулеймана, або візыр Ібрагім-паша, які пазьней і падараваў яе Сулейману[11].
Напачатку наложніца, Раксалана стала вялікім каханьнем султана. Сулейман адрасаваў ёй сваю любоўную паэзію. У гарэме, называным Бабус-саадэ, то бок «Брамы раяваньня», Раксалану назвалі Хюрэм, па-турэцку — «радасная», «усьмешлівая»[11][12].
Першы сын Сулеймана і Раксаланы нарадзіўся ў 1521 року. Паводле законаў веры, султан мог мець чатыры законныя жонкі ды столькі наложніцаў, колькі мог утрымліваць. Анастасія (Аляксандра) Лісоўская ў 1530 року стала чацьвертай ягонай жонкай пад імем Хюрэм Султан, султан надаў ёй ранг баш-кадуні — галоўнай (а фактычна — адзінай) жонкі, таксама адмыслова для яе тытул хасэкі султан, другі па значнасьці ў гарэме пасьля валідэ[13].
Па сьмерці султанавае маці ў 1534 року Хюрэм стала загадчыцаю гарэму[11]. Лічыцца, што менавіта яна пасьля таго, як у 1541 згарэў Стары палац, загадала збудаваць гарэм пры палацы Тапкапы[11]. Насамрэч жа гарэмнае памяшканьне існавала там яшчэ за Мэхмэдам II, Сулейман у 1528—1529 роках разбудаваў і аднавіў яго, але жанчыны жылі там рэдка[11]. Пры Раксалане гарэм пераехаў у палац Тапкапы[11].
Раксалана прымала іншаземных паслоў, адказвала на пасланьні іншаземных валадароў, уплывовых вяльможаў і мастакоў. У XVI стагодзьдзі флярэнтыйцы нават зьмясьцілі парадны партрэт Хюрэм, для якога яна пазавала вэнэцыянскаму мастаку, ва ўласнай карціннай галерэі. То быў адзіны жаночы партрэт сярод выяваў барадатых султанаў у цюрбанах[12].
У апошнія гады жыцьця Раксалана цяжка хварэла і перайшла жыць з гарэму ў Стары палац. Памерла ў Стамбуле 15 сакавіка 1558[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Smith B. G. The Oxford Encyclopedia of Women in World History: 4 Volume Set (анг.) — OUP, 2008. — Vol. 4. — P. 517. — ISBN 978-0195148909
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119171538 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б Ясинська Н. Одвічна загадка краси // Роксолана у світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ ім. В. Стефаника, 2008. — С. 8-11. — С. 11.
- ^ а б Паводле вэрсіі польскага пісьменьніка Самуэля Твардоўскага
- ^ а б Паводле вэрсіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага
- ^ а б Рощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 91.
- ^ Рощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 8.
- ^ Гаврилів Б. Документальний портрет Роксолани зберігається в Луврі // Роксолана у світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ ім. В. Стефаника, 2008. — С. 3-7.
- ^ а б Кочубей Ю. Роксолана: доля, образ, символ // Назарук О. Роксоляна. — Харків: Книжковий Клуб «Клуб Сімейного Дозвілля», 2013. — С. 3-19.
- ^ Рощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 7.
- ^ а б в г д е Турянська О. Де бувала «Роксоляна»… // Роксолана у світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ ім. В. Стефаника, 2008. — С. 12-17. — С. 16.
- ^ а б Полищук А. Наследство Сулеймана Великолепного // Вокруг света. — № 6. — 1997. — С. 42.
- ^ Leslie P. Peirce. The Imperial Harem: Women and Sovereignty in the Ottoman Empire. — New York: 1993. — 382 p.
Літаратура
рэдагаваць- Галенко О. І. Роксолана // Енциклопедія історії України. — Т. 9 (Прил — С). — К.: Наукова думка, 2012. — С. 272—274.