Ражкі (Менская вобласьць)
Ражкі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Ражкі | |
трансьліт. Ražki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 5 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222381 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°58′5.02″ пн. ш. 26°56′48.98″ у. д. / 54.9680611° пн. ш. 26.9469389° у. д.Каардынаты: 54°58′5.02″ пн. ш. 26°56′48.98″ у. д. / 54.9680611° пн. ш. 26.9469389° у. д. |
± Ражкі |
Гісторыя
рэдагаваць- 1844 год — вёска Ражкі, ці Гвазды, у складзе фальварку Мураўшчызна маёнтку Стары Мядзел Вялейскага павету Віленскай губэрні, уладаньне Дварджцкіх. Вёска налічвала 9 двароў і 78 жыхароў.
- 1868 год — існавалі дзьве аднайменныя вёскі Ражкі Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Адна зь іх налічвала 7 двароў і 69 жыхароў, другая — 4 двары і 27 жыхароў.
- 1904 год — дзьве вёскі, налічвалі 85 і 149 жыхароў адпаведна. Побач зь вёскамі знаходзіліся два аднайменныя фальваркі, уладаньні Пяцельчыцы (10 жыхароў) і Пілецкіх (8 жыхароў), таксама вартоўня Ражкі, што зьяўлялася ўладаньнем Паклеўскай-Казелы (8 жыхароў), і засьценак Ражкі ці Карэйвіца, які быў уладаньнем Шырокіх (12 жыхароў).
- 1908 год — вёскі Ражкі 1-я (налічвала 19 двароў і 122 жыхароў) і Ражкі 2-я (14 двароў, 91 жыхар).
- З 1921 году — вёска і засьценак у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. У 1921 годзе ў складзе вёскі і засьценку знаходзіліся 31 двор і 161 жыхар.
- 1931 год — вёска і фальварак. Bёска налічвала 32 двароў і 165 жыхароў; фальварак — 1 двар і 8 жыхар[2]
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Латвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 годзе — 44 двары і 136 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (44 двары). Пасьля вайны вёска была адбудаваная.
- 1946 год — пабудаваная пачатковая школа.
- 1949 год — у вёсцы створаны калгас «Верны шлях», куды ўваходзіла 21 гаспадарка.
- З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (да 22 кастрычніка 1957 году — калгас імя Булганіна) з цэнрам у вёсцы Лотва.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 78 жыхароў.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 5 жыхароў
- 1999 год — 12 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 8 двароў, 15 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 336
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 39.
- ^ «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Rożki, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 863