Азаску

горад у Бразыліі

Аза́ску (па-партугальску: Osasco) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 700 тысяч чалавек[2], што ставіць горад на 5 радок у сьпісе местаў штату. У Азаску адна з самых вялікіх шчыльнасьцяў насельніцтва ў сьвеце, падобна на шчыльнасьць Токіё і Нью-Ёрку.

Азаску
Герб Азаску Сьцяг Азаску
Дата заснаваньня: 19 лютага 1962
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 65 км²
Вышыня: 760 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 11
Паштовы індэкс: 06000–06298
Геаграфічныя каардынаты: 23°31′58″ пд. ш. 46°47′31″ з. д. / 23.53278° пд. ш. 46.79194° з. д. / -23.53278; -46.79194Каардынаты: 23°31′58″ пд. ш. 46°47′31″ з. д. / 23.53278° пд. ш. 46.79194° з. д. / -23.53278; -46.79194
Азаску на мапе Бразыліі
Азаску
Азаску
Азаску
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.osasco.sp.gov.br/

Гісторыя

рэдагаваць

У дакалюмбавыя часы мясцовасьць была населеная плямёнамі тупі і гуарані. Пазьней па прыбыцьці партугальцаў тут было паселішча бандэйрантаў, самым выбітных зь якіх быў Антонію Рапозу Таварыш. Места было закладзенае толькі ў XIX стагодзьдзі італьянскім засельнікам Антоніё Джузэпэ Агу, які паходзіў з п’емонцкага мястэчка Азаска. З канца XIX стагодзьдзя і на пачатку XX стагодзьдзя да гораду накіраваліся імігранты з Італіі, Гішпаніі, Партугаліі, Нямеччыны, Армэніі, Лібану, Палестыны і Японіі. Іхныя нашчадкі на сёньня складаюць асноўную частку насельніцтва Азаску. Горад быў часткай Сан-Паўлу, але 19 лютага 1962 году места атрымала аўтаномію. У гэтыя ж часы пачалася індустралізацыя, якая ў наступным скончылася дэіндустралізацыяй.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць