Павал Шэйн

беларускі і расейскі пэдагог, этнограф і фальклярыст
(Перанакіравана з «П. В. Шэйн»)

Па́вал Васі́левіч Шэйн (1826, Магілёў — 27 жніўня 1900, Рыга) — беларускі і расейскі пэдагог, этнограф і фальклярыст.

Павал Шэйн

лац. Pavał Šejn
Дата нараджэньня 1826[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 (25) жніўня 1900[5]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак мовазнавец, зьбіральнік казак, фальклярыст, этнограф, беларусазнавец
Навуковая сфэра этнаграфія[6], фальклярыстыка[6], мовазнаўства[6] і беларусазнаўства[6]
Месца працы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Навучаўся ў нямецкай вучэльні пры лютэранскай царкве Сьвятога Міхаіла (Масква). 3 1851 году працаваў выкладнікам у розных павятовых вучэльнях і гімназіях Тулы, Віцебску, Калугі. 3 1881 у Санкт-Пецярбургу.

Зьбіральніцкую дзейнасьць пачаў у сярэдзіне 1850-х. Выдаў напісаную пад уплывам міталягічнай школы «Праграму для зьбіраньня помнікаў народнай творчасьці» (Віцебск, 1867) — адну зь першых адмысловых фальклёрных праграмаў і разаслаў яе па Беларусі. Меў шырокую сетку карэспандэнтаў, сярод якіх былі Адам Багдановіч, Яўхім Карскі, Юльян Крачкоўскі, Янка Лучына і іншыя. Складальнік зборніку «Беларускія народныя песьні» (1874, зьмешчаныя больш за 1 тыс. тэкстаў).

Найбольш шырока беларускі матэрыял прадстаўлены ў кнізе П. Шэйна «Матэрыялы для вывучэньня побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» (т. 1—3, 1887—1902). У працы зьмешчаныя апісаньні хрэсьбінаў, калядных, масьленічных, купальскіх, жніўных, вясельных, пахавальных абрадаў беларусаў зь песьнямі фальклёрнымі тэкстамі, міталягічныя побытавыя казкі пра жывёлаў, легенды, паданьні, анэкдоты, прыказкі, прымаўкі, загадкі, зьвесткі пра матэрыяльную культуру беларусаў (жыльлё, адзеньне, ежу, заняткі) і іншае.

  1. ^ P. V. Sheĭn // Faceted Application of Subject Terminology
  2. ^ Pavel Vasilʹevič Šejn // CERL Thesaurus (анг.)Consortium of European Research Libraries.
  3. ^ Pavel Vasil'evič Šejn // MAK (пол.)
  4. ^ а б Шейн Павел Васильевич (рас.) / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Яцимирский А. И. Шеин, Павел Васильевич (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXIX. — С. 370—371.
  6. ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.