Аляксандар Каханоўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каханоўскі.
Алякса́ндар Кахано́ўскі (нар. 24 ліпеня 1963 году, Маладэчна, Менская вобласьць, БССР) — беларускі гісторык.
Аляксандар Каханоўскі | |
Дата нараджэньня | 24 ліпеня 1963 (61 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Сябра ў | Беларуска-германская гістарычная камісія[d][1] |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Маладэчне. Сын Генадзя Каханоўскага. З адзнакай скончыў гістарычны факультэт БДУ (1985), асьпірантуру пры ім (1988). Абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Социально-классовая структура населения Белоруссии во второй половине ХIХ века». Кандыдат гістарычных навук (1989).
3 1988 году навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік, кіраўнік навукова-дасьледчае лябараторыі гісторыі Беларусі БДУ. З 1991 году намесьнік дэкана гістарычнага факультэту БДУ па навуковай працы. Адначасова з 1992 году дацэнт катэдры гісторыі БДУ. З 1999 году загадчык катэдры гісторыі Беларусі новага й найноўшага часу.
Аўтар больш за 140 навуковых і навучальна-мэтадычных прац, у тым ліку ў суаўтарстве манаґрафіі, 20 навучальных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі. Распрацаваў і чытае для студэнтаў гістарычнага факультэта лекцыйныя курсы па гісторыі Беларусі XIX ст. і гісторыі Беларусі з 1939 г. да пачатку XXI ст., адмысловы курс «Інтэлігенцыя Беларусі XIX — пачатка XX ст.» і інш. Зьяўляўся кіраўніком шэрагу навуковых праектаў, якія фінансаваліся Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сябра навуковай рады Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых дасьледваньняў «Гісторыя і культура».
Навуковыя дасьледаваньні
рэдагавацьДасьледуе сацыяльныя і этнакультурныя працэсы на Беларусі ХІХ—ХХ ст. Аўтар падручнікаў, даведачна-інфармацыйных дапаможнікаў: «Гісторыя Беларусі» (1994), «Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік…» (1996) і інш. Суаўтар кнігі «Руплівец нашай старасьветчыны: Яўстах Тышкевіч» (Мн., 1991), напісанай разам з Генадзем Каханоўскім.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Каханоўскі Аляксандр Генадзьевіч// Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия: биобиблиографический справочник. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — С. 159.