Пяцкуны

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Пяцку́ны[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.

Пяцкуны
лац. Piackuny
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Трабскі
Насельніцтва: 45 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231352
СААТА: 4229851151
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′43″ пн. ш. 25°47′1″ у. д. / 54.22861° пн. ш. 25.78361° у. д. / 54.22861; 25.78361Каардынаты: 54°13′43″ пн. ш. 25°47′1″ у. д. / 54.22861° пн. ш. 25.78361° у. д. / 54.22861; 25.78361
Пяцкуны на мапе Беларусі ±
Пяцкуны
Пяцкуны
Пяцкуны
Пяцкуны
Пяцкуны
Пяцкуны

Гісторыя

рэдагаваць

У пачатку XVII ст. сяло ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. Адносілася да маёнтка Сурвілішкі, які належаў Сурвілам, затым Шорцам. У 1618 г. удава В.Шорца аддзяліла ад маёнтка фальварак Нарвілішкі разам зь сялом Пяцкуны (25 аселых і пустых валок зямлі) і аддала ў бестэрміновае карыстаньне віленскім францысканцам. У 1690 г. належала ксяндзу Марціну Палякоўскаму.

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. 43 двары, 230 жыхароў. У 1905 г. 282 жыхары, 372 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 51 двор, 304 жыхары.

У 1921—1939 гг. вёска (53 двары, 258 жыхароў) у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. Працавала школа.

3 12.10.1940 г. вёска (57 двароў, 319 жыхароў) у Чэневіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас «Чырвоны партызан». 3 1953 г. у калгасе імя В. І. Чапаева, з 1956 г. у калгасе імя К. Я. Варашылава, з 1960 г. у саўгасе «Трабы». 3 2.12.1959 г. у Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 202 жыхары. Потым у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы». Крама.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 45 чалавек[2]
  • 1999 год — 86 чалавек, 42 двары
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 237
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.