3+2 (беларускі гурт)
беларускі музычны гурт
(Перанакіравана з «3+2 (гурт)»)
«3+2» — беларускі музычны гурт, адмыслова створаны для ўдзелу ў праекце «Музычны суд» з удзельнікаў праекту АНТ «Новыя галасы Беларусі». Удзельнік ад Беларусі на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2010» у Осьлё зь песьняю «Butterflies», музыку да якой напісаў расейскі кампазытар Максім Фадзееў, словы — польская паэтка Малькі Чаплін.
3+2 | |
Гурт «3+2» | |
Гады | 2009—дагэтуль |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Жанр | поп, соўл |
Удзельнікі | Алёна Карповіч Нінэль Карповіч Юлія Шышко Арцём Міхаленка Егіязар Фарашан |
3plus2.by |
Склад
рэдагаваць- Алёна Карповіч
- Нінэль Карповіч
- Юлія Шышко
- Арцём Міхаленка
- Егіязар Фарашан
Эўрабачаньне-2010
рэдагавацьУ выніку паўфіналу конкурсу песьні «Эўрабачаньня-2010», які адбыўся 25 траўня 2010 году, гурт «3+2» заняў 9-е месца і такім чынам прайшоў у фінал.
30 траўня, у фінале конкурсу, прадстаўнікі Беларусі атрымалі 18 балаў (Расея — 2, Баўгарыя — 1, Малдова — 3, Грузія — 12) і занялі 24-е месца.[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ На «Еўрабачанні-2010» перамагла Lena Meyer з Германіі // Наша Ніва, 30 траўня 2010