Пятніцкая царква (Чарнігаў)

Помнік сакральнай архітэктуры
Пятніцкая царква
П'ятницька церква
Пятніцкая царква
Пятніцкая царква
Краіна Украіна
Горад Чарнігаў
Каардынаты 51°29′33″ пн. ш. 31°18′03″ у. д. / 51.4925° пн. ш. 31.30083° у. д. / 51.4925; 31.30083Каардынаты: 51°29′33″ пн. ш. 31°18′03″ у. д. / 51.4925° пн. ш. 31.30083° у. д. / 51.4925; 31.30083
Канфэсія УПЦ КП
Эпархія Чарнігаўская эпархія 
Архітэктурны стыль стараруская архітэктура[d] і украінскае барока[d]
Аўтар праекту Пётар Міланег
Першае згадваньне 1670
Будаваньне канец XII стагодзьдзя—пачатак XIII стагодзьдзя
Статус помнік архітэктуры нацыянальнага значэньня Ўкраіны[d]
Пятніцкая царква на мапе Ўкраіны
Пятніцкая царква
Пятніцкая царква
Пятніцкая царква
Пятніцкая царква на Вікісховішчы

Пятніцкая (Сьв. Параскевы) царква ў Чарнігавеправаслаўны храм (УПЦ КП, Чарнігаўская эпархія), разьмешчаны ў абласным горадзе Чарнігаве, Украіна.

Ад іншых цэркваў Чарнігава адрозьнівалася завершаным аздабленьнем фасаду ўсімі відамі архітэктурнай арнамэнтыкі і кампазыцыяй скляпеньняў пад барабанам.

Гісторыя

рэдагаваць

Пабудавана ў канцы 12 — пачатку 13 стагодзьдзя на чарнігаўскім пасадзе каля рынку; чатырохслупная, трохнэфавая, аднакупальная, у агульнай масе квадратная. Вядома, што ў той час на гістарычную арэну выходзілі старажытнарускія гарады, у іх бурна разьвіваліся рамесьніцтва і гандаль, складаліся рамесна-гандлёвыя карпарацыі, гэта значыць адбываўся той сацыяльна-эканамічны працэс, які абумовіў разьвіцьцё ў Эўропе гатычнага архітэктурнага стылю.

Была адрэстаўравана ў 1670 і 1690-х гг. на сродкі чарнігаўскага палкоўніка В. Дуніна-Баркоўскага. Пасьля рэстаўрацыі яна набывае выгляд сямікупальнага храму з барочнымі франтонамі, на ўсходнім зь якіх знаходзіўся герб гетмана Івана Мазэпы. Высокі купал, шматлікая ляпная аздоба, дасканалыя прапорцыі царквы — усе гэтыя рысы давалі падставу аднесьці збудаваньне да стылю ўкраінскага барока XVII—XVIII стагодзьдзяў. Незвычайнай была толькі яе цэнтрысцкая ступенчатая кампазыцыя. Дасьледчыкі сьцьвярджалі, што пад барочным адзеньнем схаваліся формы старажытнарускага будынку.

 

У XVII—XVIII стагодзьдзях пры царкве дзейнічаў жаночы манастыр, які згарэў у 1750 годзе. У 1820-х гадох пабудавана двух’ярусная званіца (архітэктар А. Карташэўскі).

У 1943 годзе царква разбурана савецкай бомбай. У студзені 1943 г. у Чарнігаў прыехаў выдатны савецкі дасьледчык старажытнарускага дойлідзтва П. Д. Бараноўскі. Дасьледаваньні помніку далі нечаканыя вынікі. Царква зусім не была падобная на вядомыя старажытнарускія збудаваньні. Усё сьведчыла, што гэта помнік новага архітэктурнага стылю, які сфармаваўся на Русі ў канцы XII ст., у часы «Слова пра паход Ігараў». Адрэстаўравана ў 1962 годзе па праекце Пятра Бараноўскага, у некалькі зьмененым стылі, па падабенстве з расейскімі цэрквамі (у прыватнасьці, купал), таксама была разабрана званіца. На працягу 10 гадоў П. Д. Бараноўскі старанна рэстаўраваў Пятніцкую царкву, дзякуючы чаму атрымалася зь вялікай дакладнасьцю аднавіць усе формы збудаваньня, адной з славутасьцяў старажытнарускай архітэктуры. Наступныя дасьледаваньні адкрылі шмат іншых збудаваньняў гэтага архітэктурнага стылю.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыбраная Пятніцкая царква стаіць у цэнтры старажытнага ўкраінскага гораду Чарнігава за гарадзкім тэатрам, пасярод жывапіснага скверу, дзе калісьці быў чарнігаўскі рынак.

Царква невялікая па памерах (16 X 11,5 м у пляне), з чатырма васьміграннымі слупамі ўнутры, трыма апсыдамі, высокім купалам, выключна стройная па прапорцыях, зь незвычайна вытанчанай і гарманічнай кампазыцыяй. У адрозьненьне ад статычных формаў збудаваньняў папярэдніх часоў кампазыцыя Пятніцкай царквы зьяўляецца дынамічнай, яе сьцены імкліва нарастаюць уверх трыма шэрагамі арак над асноўным аб’ёмам. Вэртыкальнасьць збудаваньня падкрэсьліваецца прафіляванымі пілястрамі. Вэртыкальныя і крывалінейныя элемэнты, якія дамінуюць у кампазыцыі, ураўнаважваюцца гарызантальнымі ярусамі акон другога паверху, паясамі дэкаратыўных нішаў рознай формы і маштабу, меандравым фрызам, які нагадвае архітэктуру XI ст., сеткаватым арнамэнтам на апсыдах. Вэртыкальныя прафіляваныя пілястры на розных вышынях завяршаюцца кароткімі, але энэргічнымі рыскамі карнізаў. Ружовы колер муроў спалучаецца зь белымі атынкаванымі палямі дэкаратыўных нішаў і рознакаляровымі арнамэнтамі на парталах.

Унутры царква нагадвае вежу. Мастацкі эфэкт фрэскавага роспісу ўзмацняецца рознакаляровай падлогай з жоўтай, зялёнай і цёмна-вішнёвай паліванай кафлі. Пятніцкую царкву ў Чарнігаве часам называюць «Словам пра паход Ігараў» у архітэктуры. І сапраўды, славутасьць старажытнарускай архітэктуры зьяўляецца ня толькі сучасьніцай гэніяльнай паэмы, але і блізкай да «Слова» па характары сваёй паэтыкі, па дасканаласьці формы, па народным духу і ідэйнай скіраванасьці.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Пятніцкая царква (Чарнігаў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў