Пякалічы
Пяка́лічы[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 66 чал. (2004). Знаходзіцца за 44 км на захад ад места Жлобін, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 1135 км ад Гомелю.
Пякалічы | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Шчадрынскі |
Насельніцтва: | 66 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′26.8″ пн. ш. 29°28′33.3″ у. д. / 52.890778° пн. ш. 29.475917° у. д.Каардынаты: 52°53′26.8″ пн. ш. 29°28′33.3″ у. д. / 52.890778° пн. ш. 29.475917° у. д. |
Пякалічы на мапе Беларусі Пякалічы |
На поўначы мэліярацыйны канал.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1885 годзе працавала царква. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся капліца, хлебазапасная крама.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Змена», працавала кузьня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 35 жыхароў. Вызваленая 27 чэрвеня 1944 году. У выніку пажару 31 траўня 1945 году згарэлі 28 жылых будынкаў, 31 хлеў і 3 сьвіраны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя К. Я. Варашылава (цэнтар — вёска Шчадрын).
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1885 — 22 двары, 225 жыхароў; 1885 — 55 двароў, 412 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 107 двароў; 1959 — 543 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 41 гаспадарка, 66 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.