Пэдру II (імпэратар Бразыліі)

імпэратар Бразыліі

Пэ́дру II (па-партугальску: Pedro II; 2 сьнежня 1825 — 5 сьнежня 1891) — другі і апошні манарх Бразыльскай імпэрыі[5], які панаваў больш за 58 гадоў. Паходзіў з Браганскае дынастыі.

Пэдру II
імпэратар Бразыліі[d][1]
 
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні па-бразыльску: Dom Pedro de Alcântara João Carlos Leopoldo Salvador Bibiano Francisco Xavier de Paula Leocádio Miguel Gabriel Rafael Gonzaga de Bragança e Habsburgo
Нарадзіўся 2 сьнежня 1825(1825-12-02)[2][3][4][…],
Памёр 5 сьнежня 1891(1891-12-05)[2][3][4][…] (66 гадоў),
Пахаваны
Нашчадкі Afonso, Prince Imperial of Brazil[d], Ізабела Бразільская[d], Princess Leopoldina of Brazil[d] і Pedro, Prince Imperial of Brazil[d]
Дынастыя Браганса[d]
Сужэнец Teresa Cristina of the Two Sicilies[d]
Бацька Пэдру I
Маці Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Рыю-дэ-Жанэйру і быў сёмым дзіцём імпэратара Пэдру I і імпэратаркі Марыі Леапальдыны. Поўнае імя пры нараджэньні было Пэдру дзі Алкантара Жуан Карлуш Леаполду Салвадор Бібіяну Франсішку Шавіер дзі Паўлу Леакадыю Мігел Габрыел Рафаэл Ганзага дзі Браганса і Аўстрыя (парт. Pedro de Alcântara João Carlos Leopoldo Salvador Bibiano Francisco Xavier de Paula Leocádio Miguel Gabriel Rafael Gonzaga de Bragança e Áustria).

Рэзкае зраканьне ягонага бацькі ад бразыльскага трону на карысьць хлопца і вяртаньне ў Эўропу ў 1831 годзе вымусіла пяцігадовага Пэдру мець змрочнае і самотнае дзяцінства і юнацтва, з абавязаньнем навучаньня дзеля падрыхтоўкі да дзяржаўнага кіраваньня. Ягоны досьвед судовых інтрыгаў і палітычных спрэчак у гэты пэрыяд моцна паўплываў на ягоны пазьнейшы характар. Ён выгадаваўся у чалавека з моцным пачуцьцём абавязку і адданасьці сваёй краіне і народу. Быў чалавекам рахманым.

Пэдру II атрымаў у спадчыну імпэрыю на мяжы дэзынтэграцыі, але ён ператварыў Бразылію ў новую моц на міжнароднай арэне[5]. Новая паўсталая нацыя адрозьнівалася ад суседзяў ня толькі мовай, але і палітычнай стабільнасьцю. Манарх зацята ахоўваў свабоду слова, павагу да грамадзянскіх правоў, эканамічны рост і песьціў парляменцкую манархію. Працяглае кіраваньне Пэдру II, аднак, суправаджалася шэрагам бязьлітасных і вельмі цяжкіх войнаў. Асабліва цяжкай для краіны была Парагвайская вайна, распачатая ў 1865 годзе. У той жа час і сам імпэратар, і ягоныя падданыя востра адчулі адсталасьць і слабасьць Бразыліі. Бразыльскай арміі бракавала грошай, зброі, амуніцыі, амаль усё свабоднае насельніцтва было заклікана ў войска. Для ўсіх перадавых людзей стала відавочна, што рабства цалкам зжыло сябе. Пэдру II непахісна падтрымліваў адмену рабства, не зважаючы на супраціў магутных палітычных сілаў. Імпэратар, які сам па сабе, займеў рэпутацыю актыўнага заступніка навучаньня, культуры і навук, атрымаў павагу і захапленьне такімі людзьмі, як то Чарлз Дарвін, Віктор Юго і Фрыдрых Ніцшэ, а таксама быў сябрам Рыхарда Вагнэра, Люі Пастэра і Гэнры Лангфэлава.

У 1888 годзе ў адсутнасьць імпэратара, які знаходзіўся на лекаваньні ў Эўропе, ягоная дачка-рэгентка падпісала закон аб адмене рабства[5]. Насамрэч, яго адмена стала вынікам ціску Вялікабрытаніі на бразыльскія ўлады з мэтай пакласьці нарэшце канец ганебнаму гандлю[5]. Але гэта ўжо не выратавала манархію. Пэдру быў зрынуты ў выніку дзяржаўнага перавароту, але падтрымкі такое дзеяньне па-за клікаў замоўшчыкаў не было. Пасьля былы манарх быў вымушаны зьбегчы ў Эўропы, дзе і сканаў 5 сьнежня 1891 году ў Парыжы ў бядноце. Пазьней, у 1939 годзе, ягоныя парэшткі з пашанай былі вернутыя на радзіму. Гісторыкі разглядаюць пэрыяд панаваньня імпэратара ў надзвычай пазытыўным ключы, а некаторыя лічаць яго найвялікшым бразыльцам усіх часоў.