Аляксандар Васілевіч
Аляксандар (Саша) Васілевіч (нар. 14 верасня 1974 г.) — беларускі бізнэсмэн, галерыст, выдавец, грамадзскі дзеяч, палітычны зьняволены.
Аляксандар Васілевіч | |
Дата нараджэньня | 14 верасьня 1974 (47 гадоў) |
---|---|
Занятак | грамадзкі дзяяч |
БіяграфіяРэдагаваць
Васілевіч зьяўляецца сузаснавальнікам вядомых анлайн-выданьняў kyky.org і The Village Беларусь, а таксама ўладальнікам агенцтва Vondel/Hepta і былым уладальнікам прасторы Галерэя Ў[1].
28 ліпеня 2020 году быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў будынку Камітэту дзяржаўнай бясьпекі (КДБ), куды ён разам з іншымі грамадзянамі прынёс хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня прэтэндэнту на прэзыдэнта Віктару Бабарыку. Прыцягнуты судом Фрунзэнскага раёна г. Менска да арышту тэрмінам на 14 сутак за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным сходзе[2][3][4].
28 жніўня 2020 году затрыманы прадстаўнікамі Дэпартамента фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. Перад гэтым у ягонай кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, праведзеныя ператрусы. Сайт The Village Беларусь Васілевіча заблякаваны па рашэньні Мінінфармацыі[2].
4 верасьня 2020 году Васілевічу прад’яўленае абвінавачаньне. З-за ўзятай у адваката падпіскі аб неразгалошваньні матэрыялаў сьледзтва невядома, па якім артыкуле Крымінальнага кодэксу яно прад’яўленае[2][5]. Тым ня менш, некаторыя СМІ паведамлялі, што Васілевіч абвінавачваецца ва ўхіленьні ад аплаты падаткаў[6].
7 верасьня 2020 году сумеснаю заяваю адзінаццаці арганізацыяў, сярод якіх «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, Васілевіч прызнаны палітычным зьняволеным[2].
10 кастрычніка 2020 году Васілевіч прысутнічаў у СІЗА КДБ падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з арыштаванымі прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штабу апазыцыі[7][8].
Утрымліваецца ў СІЗА № 1 Менска («Валадарцы»)[9].
Сям’яРэдагаваць
Жанаты з Надзеяй Зелянковай. Мае двух дачок. Малодшая, Уршуля, нарадзілася падчас арышту. У сувязі з перасьледам Васілевіча сям'я вымушаная зьехаць за мяжу[9][10].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Галерэя «Ў» запрашае на апошнюю выставу, 30.10.2020
- ^ а б в г Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый - Вясна (цэнтар), 07.09.2020
- ^ «Крычаў свабоду Бабарыку!». Уладальніку рэкламнага агенцтва далі 14 содняў - Белсат, 30.07.2020
- ^ Уласьніка «Галерэі Ў» і яшчэ 7 затрыманых ля КДБ асудзілі на «суткі». Яны прапаноўвалі ўзяць Бабарыку на парукі - Радыё Свабода, 30.07.2020
- ^ Рэкламісту Васілевічу выставілі абвінавачанне, яго цяжарная жонка — падазраваная - Euroradio.FM, 04.09.2020
- ^ От предупреждений до уголовных дел: как белорусские власти давят на независимые СМИ - BBC News Русская служба, 10.12.2020
- ^ Александру Василевичу и Ксении Луцкиной на два месяца продлено содержание под стражей - Naviny.by, 24.02.2021
- ^ Двух палітвязняў вызвалілі з СІЗА КДБ. Яны сустракаліся з Лукашэнкам - Belsat, 12.10.2020
- ^ а б Аляксандр Васілевіч — Вясна (цэнтар)
- ^ «У камеры спяць у шапках». Жонка бізнэсоўца Аляксандра Васілевіча — пра свой ад'езд, закрыццё галерэі «Ў» і камеру мужа на Валадарцы - Наша Ніва, 30.12.2020
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Призыв к международной медиа-солидарности с Александром Василевичем [Заклік да міжнароднай мэдыйнай салідарнасьці з Аляксандрам Васілевічам]
- Старонка Аляксандара Васілевіча на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна»