Мікола Папека

Міко́ла (Мікала́й Мікала́евіч) Папе́ка (28 сьнежня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён Берасьцейскай вобласьці) — беларускі паэт, пчаляр, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Мікола Папека
На ўручэньні Мядовай прэміі (2005)
На ўручэньні Мядовай прэміі (2005)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 сьнежня 1961 (61 год)
в. Турная Івацэвіцкага раёну Берасьцейскае вобласьці, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Жанр вэрлібр
Прэміі Гліняны вялес (1999)
Узнагароды

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Нарадзіўся 28 сьнежня 1961 року ў вёсцы Турная Івацэвіцкага раёну. Скончыў Алёхнавіцкую сярэднюю школу (1979), Сьмілавіцкі саўгас-тэхнікум (1981, па прафэсіі тэхніка-пчаляра), Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Кіеве (1981—1986, па спэцыяльнасьці заатэхніка-пчаляра).

З 1986 року жыве ў вёсцы Лінава Пружанскага раёну. Працаваў пчаляром у лясьніцтве, цяпер — на ўласнай гаспадарцы.

Заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі», пераможца якой штогод атрымоўвае пуд мёду.

Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[1].

Жанаты, з жонкай Сьвятланай (працуе настаўніцай) маюць двух сыноў.

Палітычны перасьледРэдагаваць

30 лістапада 2020 году затрыманы ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў[2]. 8 чэрвеня 2021 году асуджаны на 2 гады «хіміі» за ўдзел у карагодзе на праезнай частцы ў Берасьці 13 верасьня 2020 году[3]. З 13 верасьня 2021 году адбывае пакараньне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 21 у Мазыры. 16 верасьня 2021 году сумеснаю заяваю пяцьцю арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларускі ПЭН-цэнтар, быў прызнаны палітычным зьняволеным[4].

ТворчасьцьРэдагаваць

Вершы пачаў складаць у школьным узросьце, аднак усе яны былі страчаныя падчас навучаньня ў тэхнікуме. Друкаваўся ў часопісе «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», абласной і раённай пэрыёдыцы.

У 1999 року ў сэрыі «Берасьцейскае вогнішча» выйшаў ягоны першы зборнік вершаў «Чарнавікі…» з прадмовай Міколы Купрэева. За выхад кнігі аўтар выказаў падзяку сваім «двукрылым фундатарам» — пчолам[5]. У 2000 року за гэты зборнік Мікола ўзнагароджаны прэміяй «Гліняны вялес-99».

БібліяграфіяРэдагаваць

  • Мікола Папека. Чарнавікі…. — Берасьце: Брэсцкая друкарня, 1999. — 92 с. — (Берасьцейскае вогнішча). — 300 ас. — ISBN 985-6413-40-0

КрыніцыРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

  • Здановіч І. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — 144 с.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць