Ўілард Міт Ромні (па-ангельску: Willard Mitt Romney; нарадзіўся 12 сакавіка 1947 году, Дэтройт, ЗША) — амэрыканскі палітык. Кандыдат у прэзыдэнты ЗША на выбарах 2012 году ад Рэспубліканскае партыі. Чалец Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён (мармоны).

Міт Ромні
па-ангельску: Mitt Romney
70-ы губэрнатар Масачусэтсу
2 студзеня 2003 — 4 студзеня 2007
Папярэднік: в. а. Джэйн Сўіфт
Наступнік: Патрык Дэваль
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 сакавіка 1947 (77 гадоў)
Дэтройт, Мічыган, ЗША
Партыя: Рэспубліканская партыя ЗША
Сужэнец: Эн Ромні
Дзеці: Таґарт (нар. 1970)
Мэт’ю (нар. 1971)
Джошуа (нар. 1975)
Бэнджамін (нар. 1975)
Крэйг (нар. 1981)
Бацька: Джордж Ромні
Маці: Ленор Ромні
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія

рэдагаваць

Пасьля заканчэньня школы Міт Ромні паступіў у Стэнфардзкі унівэрсытэт, дзе правучыўся два сэмэстры. З Стэнфарду Міт адправіўся ў Францыю, дзе займаўся місіянэрскай працай.

Па вяртаньні з Францыі Ромні паступіў ва ўнівэрсытэт Брыгама Янґа, скончыўшы яго ў 1971 годзе з дыплёмам бакаляўра ґуманітарных навук. Пасьля гэтага паступіў у Гарвардзкі ўнівэрсытэт, атрымаўшы ў 1975 годзе ступень доктара права й магістра дзелавога адміністраваньня (MBA)[2].

Зьяўляўся старшынём арґкамітэту зімовай Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіты 2002 году. Працаваў ґубэрнатарам штату Масачусэтс з 2003 па 2007 гады. Быў адным з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскае партыі на выбарах 2008 году, аднак 7 лютага, пасьля «супэраўторку», зьняў сваю кандыдатуру (на гэты момант ён меў 294 дэлегаты на партыйны зьезд, Макейн — 707 галасоў, Гакабі — 195 галасоў).

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША на выбарах 2012 году. Перамог на ўнутрыпартыйным праймэрыз у склад Рэспубліканскай партыі у некалькіх штатах[3]. Па хадзе перадвыбарнай кампаніі адбыўся канфуз, калі камандай Міта Ромні ў траўні быў выпушчаны дармовы мабільны дастасунак для смартфонаў «iPhone» і іншых прыладаў з апэрацыйнай сыстэмай «Apple iOS», якое ўсталёўвае ў перасылальныя малюнкі словы «Амэрыка лепей зь Мітам» з памылкай друку ў выглядзе слова «Amercia», што стала чыньнікам шматлікіх насьмешак у СМІ й інтэрнэце[4].

Вядомы праз уласныя рэзкія выказваньні ў бок кіруючых рэжымаў Расеі й Кітаю.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Міт Ромнісховішча мультымэдыйных матэрыялаў