Пасека (Прыгарадны сельсавет)
былая вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Па́сека[2] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 6 км на паўднёвы ўсход ад Кішчынай Слабады. Пасека ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету.
Пасека | |
трансьліт. Pasieka | |
Дата заснаваньня: | 1909 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Прыгарадны |
Вышыня: | 200 м н. у. м. |
Насельніцтва (2008) | |
колькасьць: | 3 чал.[1] |
колькасьць двароў: | 2[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222131 |
СААТА: | 6208874058 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°22′7″ пн. ш. 28°32′3″ у. д. / 54.36861° пн. ш. 28.53417° у. д.Каардынаты: 54°22′7″ пн. ш. 28°32′3″ у. д. / 54.36861° пн. ш. 28.53417° у. д. |
± Пасека |
Гісторыя
рэдагавацьУзьнікла ў 1909 г. як хутар, дзе ў 1923 г. быў 1 двор, 6 жыхароў. У 1926 г. 5 двароў, 29 жыхароў[1]. Зь лютага да лістапада 1918 г. акупавана войскамі каёзэраўскай Нямеччыны. Ад 1 студзеня 1919 г. ў БССР, ад лютага - у складзе Літ.-Бел. ССР, ад жн. 1920 г. ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 да 1 ліпеня 1944 акупаваная нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У 1960 г. 82 жыхары. У 1988 г. 11 гаспадарак, 16 жыхароў. 30 кастрычніка 2009 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Кішчынаслабадзкога сельсавету перададзеная ў склад Прыгараднага сельсавету[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Пасека // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. c. 174
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 74
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)