Кішчына Слабада
Кі́шчына Слабада́[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 15 км на поўнач ад Барысава. Кішчына Слабада ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету.
Кішчына Слабада | |
трансьліт. Kiščyna Slabada | |
Першыя згадкі: | 18 стагодзьдзе |
Былая назва: | Нача |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Прыгарадны |
Вышыня: | 195 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 475 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222144 |
СААТА: | 6208836016 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°23′19.00″ пн. ш. 28°28′0.98″ у. д. / 54.3886111° пн. ш. 28.4669389° у. д.Каардынаты: 54°23′19.00″ пн. ш. 28°28′0.98″ у. д. / 54.3886111° пн. ш. 28.4669389° у. д. |
± Кішчына Слабада | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьНа месцы сучаснай вёскі Кішчына Слабада існавала дзьве вёскі — Кішчына і Слабада. Вядома з 18 стагодзьдзя. У 1782 г. вёска Нача (яна ж Кішчына Слабада), 38 двароў, 285 жыхароў, уладаньне М. Ларата ў Вялікім Княстве Літоўскім[2] Да 30 кастрычніка 2009 году цэнтар Кішчынаслабадзкога сельсавету. 30 кастрычніка 2009 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Кішчынаслабадзкога сельсавету перададзеная ў склад Прыгараднага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 475 жыхароў
- 2008 год — 480 жыхароў[2]
- 2007 год — 477 жыхароў
- 1999 год — 509 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ аграгарадку функцыянуюць: навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-школа, амбуляторыя, клюбная ўстанова, крамы, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне паштовай сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя. На тэрыторыі аграгарадку разьмешчана сельскагаспадарчая арганізацыя СПК «Кішчынаслабадзкі».
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьПомнікі архітэктуры
рэдагаваць- Могілкі старыя каталіцкія
- Капліца
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 74
- ^ а б Кішчына слабада // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. с. 133
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)