Мядзьведзеўка (Менская вобласьць)
Мядзьве́дзеўка[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 30 км на поўнач ад Барысава. Мядзьведзеўка ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету.
Мядзьведзеўка | |
трансьліт. Miadźviedzieŭka | |
Першыя згадкі: | 18 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Прыгарадны |
Вышыня: | 200 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 7 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222143 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°25′48″ пн. ш. 28°31′12″ у. д. / 54.43° пн. ш. 28.52° у. д.Каардынаты: 54°25′48″ пн. ш. 28°31′12″ у. д. / 54.43° пн. ш. 28.52° у. д. |
± Мядзьведзеўка |
Гісторыя
рэдагавацьВядома ад 18 стагодзьдзя. У 1774 годзе вёска Мядзьвёдаўка, 4 двары, уладаньне М. Валовіча. У 1800 г. 9 двароў, 66 жыхароў. У 1897 г. 35 двароў, 221 жыхар, у Кішчынаслабодзкай воласьці Барысаўскага павету. У 1916 г. пачала дзейнічаць школа (1-клясная народная вучэльня). У 1917 г. 40 двароў, 289 жыхароў. Працавала кузьня. Ад лютага да сьнежню 1918 г. на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 г. да траўня 1920 г. — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. у складзе БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 году ў БССР. Дзейнічала працоўная школа 1-й ступені (у 1920 г. 23 вучні). Ад 20 жніўня 1924 г. у Бродаўскім сельсавеце Барысаўскага раёну Барысаўскай, ад 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 г. Менскай акруг, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 г. 58 двароў, 301 жыхароў. У 1930 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Іскра Ільліча» (цэнтар — в. Старынкі). У Вялікую Айчынную вайну ад пачатку ліпеня 1941 г. акупаваная нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. Падчас вайны загінула 4 вяскоўцы. У 1960 г. 155 жыхароў. У 1988 г. 17 гаспадарак, 29 жыхароў[2].
30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Бродаўскага сельсавету ў склад Прыгараднага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 7 чалавек
- 2008 год — 9 чалавек, 7 гаспадарак[2].
- 1999 год — 15 чалавек
Інфраструктура
рэдагавацьТранспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе празь вёску Бродаўка і далей па шашы Барысаў — Маісееўшчына.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 65
- ^ а б Мядзведзеўка. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 160
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)