Прудок (Прапойскі раён)
Прудо́к[2] (таксама — Рагаўскі́ Прудо́к[2], Ро́гаўскі Прудо́к[2], Прудо́к Раго́скі[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету.
Прудок | |
трансьліт. Prudok | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Сьвенскі |
Вышыня: | 133 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 190 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213264 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°21′0″ пн. ш. 30°47′0″ у. д. / 53.35° пн. ш. 30.78333° у. д.Каардынаты: 53°21′0″ пн. ш. 30°47′0″ у. д. / 53.35° пн. ш. 30.78333° у. д. |
± Прудок |
Назва
рэдагавацьНазва зьвязана зь існаваньнем тут стаўка (прудка). Яшчэ й цяпер сустракаюцца палі ад стаўка, а таксама дзікія камяні (жорны)[3].
Гісторыя
рэдагавацьЖыхары в. Прудок, відаць, паходзяць з суседняй вёскі Рагі. Аб гэтым сьведчыць надпіс на мапе 1777 году — Прудок Рагоскі, дзе былі запруда і млын на р. Козел. У 1884 годзе ў Баханскай воласьці Быхаўскага павету, 71 двор, у т. л. 1 кравецкі, 1 калёсны, 462 жыхары, хлебазапасны магазін. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году многа жыхароў выехалі ад безьзямельля ў Сыбір, напрыклад, у былую Енісейскую губэрню[3].
Насельніцтва
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы дзейнічаюць крама і сельскі клюб[1].
Асобы
рэдагаваць- Іван Ісаенка[4] (нар. 1922) — Герой Сацыялістычнай Працы
- Васіль Машушэнка[4] (нар. 1926) — Герой Сацыялістычнай Працы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ а б в г Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 285—286
- ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 579.
- ^ а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с. (рас.)