Рагі (Прапойскі раён)

вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Рагі (Слаўгарадзкі раён)»)

Рагі́[2]вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету.

Рагі
трансьліт. Rahi
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Сьвенскі
Вышыня: 147 м н. у. м.
Насельніцтва: 111 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Паштовы індэкс: 213264
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°22′0″ пн. ш. 30°44′0″ у. д. / 53.36667° пн. ш. 30.73333° у. д. / 53.36667; 30.73333Каардынаты: 53°22′0″ пн. ш. 30°44′0″ у. д. / 53.36667° пн. ш. 30.73333° у. д. / 53.36667; 30.73333
Рагі на мапе Беларусі ±
Рагі
Рагі
Рагі
Рагі
Рагі
Рагі

Назва вёскі паходзіць ад формы вясковых палявых абшараў у выглядзе рога[3].

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню згадваецца ў пач. XVIII ст. у складзе Навабыхаўскага графства, якое ў тыя часы належала Сапегам. З 1754 да канца XVIII ст. Рагі знаходзіліся ў закладным уладаньні ў віленскіх піяраў і складалася зь дзьвюх частак: Вялікія Рагі й Малыя Рагі (Рагоўскі Прудок). Малыя Рагі мелі 38 двароў, 248 жыхароў, Вялікія Рагі — 85 двароў, 524 жыхары. У 1884 годзе ў в. Рагі 103 двары, у тым ліку 8 кравецкіх і 1 кавальскі, 590 жыхароў, хлебазапасны магазін, ветраны млын, карчма. У 1910 годзе ў Баханскай воласьці Быхаўскага павету. У 1912 годзе аднаклясная школа[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2011 год — 111 чалавек[1]
  • 2010 год — 114 чалавек
  • 1999 год — 190 чалавек
  • 1910 год — 789 чалавек[3]

Інфраструктура

рэдагаваць

У вёсцы дзейнічае крама[1].

  1. ^ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 285
  3. ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 579.