Андрэй Плясанаў

беларускі мастак-авангардыст, музыка і кінарэжысэр

Андрэй Плясанаў (1948, Менск16 чэрвеня 2021[1], Менск) — мастак-авангардыст, музыка і кінарэжысэр.

Андрэй Плясанаў
Дата нараджэньня 1948
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 чэрвеня 2021(2021-06-16)
Месца сьмерці
Занятак маляр, музыка, рэжысэр

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Па сканчэньні Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту працаваў рэжысэрам студыі „Летапіс“ кінастудыі „Беларусьфільм“, здымаў дакумэнтальнае й мастацкае кіно. Акрамя таго, выстаўляўся ў розных краінах Эўропы як мастак-авангардыст (ягоныя працы можна знайсьці ў нідэрляндзкім каталёгу „1001 reasons of Earth“, польскім „Jesteśmy“ і іншых).

Калекцыянэр беларускага жывапісу 70-х гадоў. Зьяўляўся ўладальнікам адной з самых буйных калекцый неафіцыйнага беларускага мастацтва 1980-90-х (у 2015 годзе налічвала больш за 1000 работ). Ён замаўляў гэтыя працы пад адмысловыя ўласныя праекты (“Майстэрня мастака”, 1987), выратоўваў палотны, калі мастакі хацелі іх зьнішчыць, атрымліваў у падарунак ці ў знак павагі і ўдзячнасьці – амаль што кожная карціна мае сваю гісторыю. У 2013 годзе выстаўляў сваю калекцыю на выставе ў Галерэі Ў[2].

Арганізатар і ўдзельнік першых біт-фэстываляў у Менску. Ляўрэат розных гарадзкіх і нацыянальных конкурсаў студэнцкай песьні. Лідэр гурту P.L.A.N.

Творчасьць

рэдагаваць

Музычныя альбомы

рэдагаваць
  • 2003 — «Blues у канцы тунэлю»
  • 2003 — «Вам слова, Джон Ячмень!»
  • 2004 — «Вялікае калі ласка»
  • 2006 — «Зьніч надзеі»
  • 2007 — «Шлях да каханай»
  • 2008 — «У пошуках страчанага»

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць