Kroŭ
Кроў (Kroŭ, Krou), сапраўднае імя Павал Карпеш[1] (нар. 1983, Горадня) — беларускі рэп-музыка, актор тэатру й незалежнага кіно, публіцыст, прадусар; бізнэсовец, стваральнік аднаго зь першых беларускамоўных хіп-хоп праектаў Чырвоным па Белым (ЧпБ).
Kroŭ | |
Павал Карпеш | |
Дата нараджэньня | 1983 (41 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Горадня |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафэсія | сьпявак, актор, прадусэр, вядоўца |
Жанры | рэп-музыка |
Інструмэнты | голас[d] |
Псэўданімы | Кроў |
Гурты |
|
Супрацоўніцтва | |
Лэйблы | Ambasada Music Group |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў 9 клясаў у Горадні, выхоўваўся таксама на Пружаншчыне. Калі Паўлу было 15 гадоў, сям’я зьехала ў Польшчу[1], дзе ён працягнуў навучаньне ў ліцэі.
Працаваў прадусэрам на тэлеканале TVN. Стваральнік і вядоўца праграмы «Black Beat»[2] на радыё «Рацыя». Аўтар, рэжысэр, выканаўчы прадусар і вядучы адукацыйна-забаўляльнай праграмы для моладзі «YoLife!» на Белсат TV.
Заснаваў музычнае выдаўніцтва Ambasada Music Group, кампанію KROU Entertainment. Паводле стану на 2020 рок зьяўляецца сузаснавальнікам беларуска-польскай фірмы па гандлі піламатэрыяламі[1]. Гуляе ў варшаўскім клюбе па амэрыканскім футболе «Варшаўскія арлы(pl)».
Творчасьць
рэдагавацьПершы ягоны выступ з гуртом ЧпБ адбыўся ў 2005 годзе на фэстывалі Басовішча.
Прымаў удзел у Басовішчы-2005, Басовішчы-2006, Басовішчы-2007, XL BRUK MegaShow Festival — 2006, 2007… А таксама ў фэстывалі Беларускі Андэрграўнд 2 у Варшаве, на ім гурт ЧпБ упершыню выступіў у складзе: Krou, Realize, Zeman, Jaycop і DJ Spox.
Граў у варшаўскім (Польшча) тэатры «Stara ProchOFFnia», у п’есе «Неба» вядомага беларускага драматурга й сцэнарыста Андрэя Курэйчыка.
Граў адну зь першаплянавых роляў (боса гопнікаў) у сэнсацыйна-камэдыйным мастацкім фільме «Piąty Zmysł» (па-беларуску: Пятае Пачуцьцё) польскага рэжысэра Пётра Коханьскага.
Музычныя праекты
рэдагаваць- Чырвоным па Белым (ЧпБ)
- Ambasadar KROU
alter-ego — Ambasadar KROU
рэдагавацьСольны праект Ambasadara KROU’a, вядомага слухачам з ужо вядомага гурту Чырвоным па Белым. Творчасьць Кроў’а адрозьніваецца ад ЧпБ больш мэйнстрымавым падыходам да хіп-хопу. Шыкоўныя, «смачныя», дынамічныя і модныя інструмэнталы. Цікавыя, саркастычныя, часам забаўныя, часам трохі агрэсіўныя тэксты перамяшаныя вялікай колькасьцю дасьціпных разынкавых рэплікаў, прыёмамі і непаўторнай плыньню.
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Актуальная Тэматыка (нелегал) — (LP 2004, нелегал, Менск, AmbasadaMG)
- Вулічныя Байцы (нелегал) — (EP 2005, нелегал, Менск, AmbasadaMG)
- Найлепшае 2004—2005 — (LP 2006, Менск, AmbasadaMG, VoliaMusic)
- Крывавы сакавік — (LP 2007, Менск, AmbasadaMG)
Супольныя праекты
рэдагаваць- Песьні свабоды (2006)
- Чарнобыльскі вецер (2006)
- Песьні свабоды-2 (2006)
- Прэм’ер Тузін 2006 (2006)
- Песьні на вершы Новіка-Пяюна (2007)
- Песьні свабоды-3 (2007)
- Трыб’ют А.Мельнікава (2007)
Сям’я
рэдагавацьРазьведзены, мае двух сыноў[1].
Цытаты
рэдагавацьЖыцьцёвы дэвіз Krou: «Ты маеш роўна столькі, колькі хочаш мець. А калі маеш замала, значыць замала хочаш.»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Памятаеце «Крывавы сакавік» і «Ня цэніць герояў мая Беларусь»? Чым сёньня жыве легендарны рэпэр Kroŭ // Наша Ніва, 20 лютага 2020 г. Праверана 20 лютага 2020 г.
- ^ BLACK BEAT архіў радыё праграм Livejournal Праверана 20 лютага 2020 г.