Паўночны палярны круг

Паўночны паля́рны круг — адна зь пяці галоўных паралеляў, пазначаных на мапе Зямлі.

Паўночны палярны круг знаходзіцца ў 66°33′44″[1] (66.5622°) на поўнач ад экватару. Вобласьць на поўнач ад паўночнага палярнага кругу завецца Арктыкай, на поўдзень ад яго знаходзіцца паўночны пояс умеранага клімату. Аналягічная паралель у паўднёвым паўшар'і завецца Паўднёвы палярны круг. Вобласьць паўднёвей яе завецца Антарктыкай.

Паўночны палярны круг пазначае паўднёвую мяжу вобласьці палярнага дня. У любым месцы на поўнач ад яго Сонца відаць па-над гарызонтам на працягу 24 гадзінаў прынамсі адзін раз на год, а некалькі паўночней ёсьць месцы, дзе, прынамсі адзін раз на год, яго не відаць над гарызонтам на працягу 24 гадзінаў. На шыраце палярнага круга гэтыя падзеі, адбываюцца роўна па адным разе ў год[a], у чэрвені й сьнежні ў дні сонцастаянньяў. Яшчэ паўночней гэтыя падзеі працягваюцца даўжэй, напрыклад, на шыраце Мурманску Палярная Ноч працягваецца 40 сутак (Палярны Дзень — 61). Таксама гэтыя зьявы адбываюцца і ў вобласцьі Паўднёвага палярнага кругу.

З прычыны суворага характару клімату Арктыкі толькі невялікая колькасьць людзей жыве за палярным кругам. Тры найбуйнейшых гарады, разьмешчаных за Паўночным палярным кругам, знаходзяцца ў Расеі: Мурманск (325 000 жыхароў), Нарыльск (205 000 жыхароў) і Варкута (85 000 жыхароў). Чацьвертым паводле колькасьці жыхароў зьяўляецца нарвэскі горад Тромсё (насельніцтва складае 62 000 жыхароў).

Краіны, празь якія праходзіць Паўночны палярны круг

рэдагаваць
 
Паўночны палярны круг (чырвоная лінія) на карце Зямлі

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Дакладней, існуе паласа, шырынёй ≈59267 м, у якой Сонца ўзімку апускаецца за гарызонт ня да канца.
  1. ^ Дрэйф тропікаў(недаступная спасылка) (гішп.)