Паўднёвы палярны круг

Паўднёвы паля́рны круг — адна зь пяці галоўных паралеляў, пазначаных на мапе Зямлі.

Мапа Антарктыкі з палярным кругам (сіні).

Паўднёвы палярны круг знаходзіцца ў 66 ° 33'44 "(66.5622 °) на поўдзень ад экватару. Вобласьць на поўдзень ад паўднёвага палярнага кругу называецца Антарктыкай, на поўнач ад яго знаходзіцца паўднёвы пояс умеранага клімату. Аналягічная паралель у паўночным паўшар'і называецца паўночны палярны круг.

Паўднёвы палярны круг пазначае паўночную мяжу вобласьці палярнага дня і палярнай ночы. У любым месцы на поўдзень ад палярнага кругу сонца знаходзіцца над гарызонтам на працягу 24 гадзінаў прынамсі адзін раз на год і не паказваецца над гарызонтам на працягу 24 гадзінаў прынамсі адзін раз на год. Над палярным кругам гэтыя падзеі, натуральна, адбываюцца роўна па адным разе на год, у сьнежні й чэрвені адпаведна.

З прычыны трывалага суворага клімату ў рэгіёне паўднёвага палярнага кругу за палярным кругам адсутнічаюць пастаянныя жыхары — усё насельніцтва працуе на навуковых станцыях Антарктыды.

Глядзіце таксама

рэдагаваць