Партал:ЛГБТ
ЛГБТ — абрэвіятура, якая з’явілася ў ангельскай мове для абазначэньня лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендараў. Панятак пакліканы перадаваць разнастайнасьць «сексуальнасьці і гэндарнай ідэнтычнасьці на падставе культуры» і выкарыстоўваецца для абазначэньня гомасэксуальных, бісэксуальных і трансгэндарных людзей. Спачатку абрэвіятура была прынятая як саманазва людзей, якіх злучае сэксуальная арыентацыя і гэндарная ідэнтычнасьць, большасьцю грамадзкіх арганізацый і СМІ ў ЗША і некаторых іншых англамоўных краінах, а пазьней — у большасьці краін сьвету.
Сяргей Аляксандравіч Падсасонны (нар. 1981) — беларускі філёляг, псыхоляг, журналіст і грамадзкі дзяяч, ЛГБТ-актывіст, з 2008 жыве ў Польшчы; галоўны рэдактар інфармацыйнага блёку телебачаньня «Белсат» і вядучы праграмы Студыя «Белсат»; доктар гуманітарных навук (адпаведнасьць беларускай ступені кандыдата навук).
- Уладзіслаў Гарбацкі — пачаты 8 лютага 2021 удзельнікам Nieszczarda2
- Стварайце і пашырайце артыкулы па тэме ЛГБТ
- Можна далучыцца да суполкі Вікімедыі ЛГБТ+ на Тэлеграме (на ангельскай мове).
У нас жыве старая савецкая ідэя пра тое, што гэта хвароба, вялікі грэх і адступленьне ад нормаў маралі. Раней лічылася нават, што гэта трэба лячыць. Праўда, пасьля высьветлілася, што вылечыць нестандартную сэксуальную арыентацыю нельга. Тое, што наша грамадзтва не падрыхтавана, гэта наша бяда і бяда нашай улады. Эўропа пайшла іншым шляхам, яна цярпліва ставіцца да такіх людзей. | ||
- …Вячаслаў Бортнік, Сакратар і Скарбнік Рады БНР, лічыцца першым беларусам, які ўзяў аднаполы шлюб?
- …у каторага гарадзенскага паэта можна знайсці вершы гомаэратычнага характару?
- …якая старшыня Маладых сацыял-дэмакратаў — Маладой Грамады абараняла правы ЛГБТ у Беларусі?