Вячаслаў Бортнік (нар. 22 чэрвеня 1974, Гомель, БССР) — беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзеяч і праваабаронца. Кіраўнік Беларускай філіі Amnesty International (2002—2006), Сакратар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2016—2019).

Вячаслаў Бортнік
лац. Viačasłaŭ Bortnik
Сакратар Рады БНР у выгнанні
2016 — 2019
Папярэднік Алеся Сёмуха
Наступнік Паліна Прысмакова
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся22 чэрвеня 1974
Гомель, БССР
Партыяу мінулым Беларуская партыя Зялёныя
АдукацыяГомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1996)
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (2004)
Амэрыканскі ўнівэрсытэт (2010)
Джорджтаўнскі ўнівэрсытэт (2018)
Узнагароды Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Прэзыдэнцкая ўзнагарода за валянтэрскую службу (ЗША)

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Гомлі. У 1996 г. скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, пазьней — ЭГУ і Амэрыканскі ўнівэрсытэт (Вашынгтон)[1]. Таксама вучыўся ў Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі (Менск) й у Джорджтаўнскім унівэрсытэце.

Працаваў школьным настаўнікам, дзіцячым псыхолягам і выкладчыкам псыхалёгіі ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце[1], кансультаваў НДА.

З 1995 году ўдзельнічае ў беларускім праваабарончым руху. У 2002—2006 гг. узначальваў Беларускую філію Amnesty International[1]. Перасьледваўся беларускімі ўладамі за праваабарончую дзейнасьць, неаднаразова затрымліваўся міліцыяй у 2005 і 2006 гг.[2]

У 2008 г. далучыўся да Беларуска-амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) і служыў на пасадах сакратара, кіраўніка прэсавай службы, намесьніка старшыні і старшыні Вашынгтонскага гуртка БАЗА[3][4]. З чэрвеня 2015 г. — сябра Галоўнай Управы БАЗА, у 2015—2017 гг. — намесьнік старшыні[5]. Ад жніўня 2019 г. — сакратар Вашынгтонскага аддзела БАЗА.

У сакавіку 2016 г. абраны Сакратаром і сябрам Прэзыдыюму Рады БНР[6]. Абавязкі выконваў да лістапада 2019 г. У ліпені 2017 г. абраны ў склад Вялікай Рады ЗБС «Бацькаўшчына»[1][7].

У 2015—2020 гг. зьяўляўся старшынём Каардынацыйнай групы па Эўразіі ў Amnesty International USA, ад 2012 г. — спэцыялістам па Беларусі, Малдове і Ўкраіне[8]. Ад кастрычніка 2019 г. на дзяржслужбе ЗША.

Рэгулярна выступае ў беларускіх СМІ, у тым ліку з заявамі і камэнтарамі ў падтрымку правоў ЛГБТ[9][10].

Узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР (2019)[11], ляўрэат амэрыканскай Прэзыдэнцкай узнагароды за валянтэрскую службу (2020)[12].

  1. ^ а б в г «Аўтарытарны рэжым разглядае суверэнітэт Беларусі як прадмет для гандлю». Інтэрв’ю з гамельчуком, які стаў сакратаром Рады БНР(недаступная спасылка) // Сильные Новости — Гомель сегодня, 9 кастрычніка 2018
  2. ^ Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе // Праваабарончы цэнтар «Вясна», Менск, 2006, с. 487
  3. ^ Нашы людзі ў Вашынгтоне // Наша Ніва, 16 верасьня 2010 г.
  4. ^ Сустрэча прадстаўнікоў БАЗА ў дзярждэпаратамэнце ЗША // Радыё Свабода, 6 траўня 2015 г.
  5. ^ Вячаслаў Бортнік: Стварэньне эфектыўнай мультымедыйнай прасторы дзеля культурнага дыялёгу «Беларусь-ЗША». Выступленьне на 32-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. «Культура, Нацыя», №15, верасень 2016, с. 76-78.
  6. ^ Прэзыдыюм Рады БНР // Афіцыйны сайт Рады БНР (паводле стану на 14 жніўня 2018 г.)
  7. ^ Спіс сяброў Вялікай Рады Міжнароднага грамадскага аб’яднання "Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», абраных на Сёмым з’ездзе беларусаў свету МГА "ЗБС «Бацькаўшчына» 16.07.2017 г.
  8. ^ Belarus: Political Prisoners Released, but Authorities Need to Do More for Human Rights // Афіцыйны сайт Amnesty International, 31 жніўня 2015 г.
  9. ^ Вячеслав Бортник. В будущее черепашьими шагами // Naviny.by, 18 траўня 2015 г.
  10. ^ Вячеслав Бортник. Под шумок? // Naviny.by, 25 студзеня 2016 г.
  11. ^ ЗЯНОН ПАЗЬНЯК, ЯНКА ЗАПРУДНІК, ВІТАЎТ КІПЕЛЬ І ІНШЫЯ ДЗЕЯЧЫ Ў ЗША АТРЫМАЛІ МЭДАЛЬ ДА СТАГОДЗЬДЗЯ БНР - Афіцыйны сайт Рады БНР, 23.6.2020
  12. ^ ВЯЧАСЛАЎ БОРТНІК АТРЫМАЎ АМЭРЫКАНСКУЮ ПРЭЗЫДЭНЦКУЮ ЎЗНАГАРОДУ ЗА ВАЛЯНТЭРСКУЮ СЛУЖБУ - Афіцыйны сайт Рады БНР, 23.4.2020