Сяргей Падсасонны
Сяргей Аляксандравіч Падсасонны (нарадзіўся ў 1981 годзе) – беларускі філёляг, псыхоляг, журналіст і грамадзкі дзяяч, ЛГБТ-актывіст, з 2008 жыве ў Польшчы; галоўны рэдактар інфармацыйнага блёку телебачаньня «Белсат» і вядучы праграмы Студыя «Белсат»; доктар гуманітарных навук (адпаведнасьць беларускай ступені кандыдата навук).
Сяргей Падсасонны | |
Род дзейнасьці | філёляг, псыхоляг, журналіст, грамадзкі дзяяч, ЛГБТ-актывіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 1981 |
Месца нараджэньня |
|
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст |
Навуковая сфэра | ЛГБТ |
Месца працы | |
Біяграфія
рэдагавацьДзейнасьць у Беларусі
рэдагавацьНарадзіўся ў 1981 годзе[1], вучыўся ў вясковай школе. Скончыў філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, асьпірантуру гэтага ж факультэту і псыхалягічны факультэт ГДУ. Працаваў настаўнікам[2] расейскай, беларускай мовы і літаратуры. У 2004—2007 гг.[3] быў выкладчыкам расейскай філялёгіі ў ГПУ[4]. У 2006 годзе падрыхтаваў кандыдацкую працу па расейскай філялёгіі на тэму граху ў творчасьці Фёдара Дастаеўскага[3], але не абараніў яе на ГПУ. Прычынай, на яго погляд, была адмова кіраўніцтва ВНУ ў выніку палітычнага ціску[1]. Хутка выдаў сваю працу ў форме расейскамоўнай кнігі «Грэх паводле Дастаеўскага»[2]. Скончыў школу журналістыкі, арганізаваную ў Баранавічах варшаўскім Эўрапейскім цэнтрам культуры і камунікацыі[3], быў сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў[5].
Сяргей Падсасонны ніколі не хаваў сваёй гамасексуальнай арыентацыі. Выдаваў адзін зь першых часопісаў ЛГБТ у Беларусі «Кожнаму сваё»[1] (тры выданьні ў 2003 годзе)[3]. Беларуская вайсковая камісія скіравала яго на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне з мэтай «вылечыць яго ад гомасэксуальнасьці». Яго «лечылі», паводле яго словаў, з дапамогай вітаміна C[1]. Дзейнічаў у моладзевых пазаўрадавых арганізацыях[3]. У 2007 годзе выпадкова патрапіў на кастынг у беларускамоўнае тэлебачаньне Белсат, якое вяшчае з Польшчы[2]. Пачаў супрацоўнічаць са станцыяй і з моманту яе адкрыцьця ў 2007 рыхтаваў для яе матэрыялы, між іншым рэпартаж пра выпадкі накіраваньня геяў у Беларусі ў псыхіятрычныя лякарні і дасыланьне інфармацыі пра іх «транссэксуальнасьць» у месцы іх працы. Матэрыял абапіраўся на асабістым досьведзе[4]. У лістападзе 2007 году Сяргей Падсасонны быў сілай забраны з кватэры працоўнікамі КДБ і правезены на допыт, у часе якога яго дапытвалі наконт сувязі зь Белсатам. У студзені працоўнікі органаў бясьпекі зрабілі вобшук у яго кватэры, забраўшы відэакамэру і дыскі[5]. Падсасонны быў звольнены з працы ва ўнівэрсытэце і дысцыплінарна выдалены з інтэрнату. Пачалося расьсьледаваньне ў справе наяўнасьці ў яго забароненай літаратуры, у сувязі з чым цягам трох дзён працоўнікі КДБ вывозілі яго кнігі[1]. Паводле ягоных словаў, адзін з працоўнікаў КДБ чапаў яго за адзеньне і лаяўся матам[6].
Дзейнасьць у Польшчы
рэдагавацьХутка пасьля пачатку расьсьледаваньня Сяргей Пасдасонны, з-за страху перад арыштам[1], з дапамогай сяброў зьбег зь Беларусі ў Польшчу[4]. Два гады жыў на кватэры польскага дзеяча ЛГБТ Лукаша Палуцкага. Працягваў працу ў Белсаце, рыхтаваў рэпартажы, між іншым пра стаўленьне беларускай арміі да геяў[1]. Вёў шкаленьні карэспандэнтаў, якія працавалі ў Беларусі[3]. Два гады веў праграму «Аб'ектыў»[1]. Пазьней стаў галоўным рэдактарам інфармацыйнага блёку і вядоўцам у праграме «Студыя Белсат». Друкуе ў польскіх часопісах, зьяўляецца аўтарам шматлікіх навуковых артыкулаў. Акрамя журналістыкі займаецца таксама літаратуразнаўствам[2]. Яму здараецца «сакрэтна» наведваць сваю краіну[4]. Пасьля чатырох гадоў жыцьця ў Польшчы наноў здаў іспыты па расейскай філялёгіі і наноў напісаў доктарскую (адпавядае беларускай кандыдацкай) працу[1]. 13 сакавіка 2012 году атрымаў ступень доктара[7] гуманітарных навук[1] на факультэце стасаванай лінгвістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Тэма яго дакторскай дысэртацыі: «Матыў граху ў раманах Ф. М. Дастаеўскага». Яго навуковым апекунам была праф. др габ. Людміла Луцэвіч[7].
Сяргей Падсасонны — беларускі пасол Міжнароднай асацыяцыі лесьбіянак і геяў для культуры (на бежанстве ў Польшчы). Уваходзіў у склад Арганізацыйнага камітэту Параду роўнасьці ў Варшаве ў 2013 годзе. Адказваў у ім за кантакты з Усходняй Эўропай і за расейскамоўную вэрсію сайту Параду[3].
Погляды і ацэнкі
рэдагавацьПаводле меркаваньня Сяргея Падсасоннага, мужчыны, прысуджаныя да сьмяротнага пакараньня ў сувязі са справай замаху ў менскім мэтро ў 2011 годзе — Дзьмітры Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў, — не былі віннымі, а Аляксандар Лукашэнка страціў на выкананьні прысуду[8].
Паводле Лукаша Палуцкага, пазыцыя Сяргея Падсасоннага пасярод беларускіх журналістаў параўнальная з пазыцыяй агульнавядомай і паважанай у Польшчы журналісткі Манікі Алейнік у польскіх СМІ. З гэтай прычыны пасярод варшаўскіх знаёмых ён атрымаў мянушку беларускай Манікі Алейнік[1]. З другога боку, у гомельскім інтэрнет-партале «Гомелбест. Новости Гомеля» быў выкладзены артыкул, у якім у моцна абразьлівай форме быў зроблены намёк, што Падсасонны быў прыняты на працу ў телебачаньні з-за таго, што крытэрам адбору прэтэндэнтаў на пасады на «Белсаце» зьяўляецца наяўнасьць нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі й іншых анамальных сэксуальных «гаджэтаў»[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з і к Лукаш Палуцкі: Siergiej Padsasonny doktorem UW. www.polgej.pl (пол.)
- ^ а б в г Сяргей Падсасонны. Белсат
- ^ а б в г д е ё dr Siarhiei Padsasonny. wolontariatrownosci.pl (пол.)
- ^ а б в г Biełsatowcy z TVP Newsweek (пол.)
- ^ а б Гомель: ператрус у кватэры журналіста. Радыё Свабода
- ^ Журналист С. Подсосонный обжаловал в прокуратуре действия сотрудников Гомельского УКГБ. naviny.by (рас.)
- ^ а б Profesury, doktoraty, habilitacje. Варшаўскі ўнівэрсытэт (пол.)
- ^ Prezydent Łukaszenka stracił na wykonaniu wyroku śmierci. Польскае радыё Альштын (пол.)
- ^ «Голубой» экран или «БелСат» ищет «нетрадиционных» журналистов?!. gomelbest.com (рас.)