Лезьбіянства

(Перанакіравана з «Лесбіянства»)

Лезьбіянства, таксама сапфізм — жаночая гомасэксуальнасьць. Гомасэксуальных жанчын завуць лезьбіянкамі.

Выява сапфістак

Слова паходзіць ад назвы грэцкага вострава Лесбас, дзе, як думаюць, нарадзілася і жыла старажытнагрэцкая паэтка Сапфо, чые вершы пазьней нярэдка ўспрымалі як апяваньне аднаполага каханьня паміж жанчынамі. Аднак некаторыя старажытныя крыніцы згадваюць і аб сувязях Сапфо з мужчынамі. Максім Тырскі пісаў, што ўзаемаадносіны паміж Сапфо і вучаніцамі яе школы былі чыстымі. Існуюць зьвесткі аб лязьбійскіх адносінах у старажытнай Спарце. Плютарх у апісаньні Лякедэмоніі паведамляў, што «яны надаюць такое вялікае значэньне каханьню, што дзяўчыны становяцца эратычнымі таварышамі жанчын з высакародных сем’яў». Існуюць пісьмовыя крыніцы, якія згадваюць аб узаемаадносінах паміж насельнікамі (адаліскамі) гарэмаў, хоць часам за гэта належыла пакараньне.

Слова «лезьбіянка» гэтак жа неадназначнае, як і само слова «гомасэксуальнасьць»: у адным кантэксьце яно можа пазначаць жанчыну з гомасэксуальнай арыентацыяй, у іншым кантэксьце — жанчыну з гомасэксуальнай ідэнтычнасьцю, а ў трэцім — жанчыну, якая практыкуе выключна гомасэксуальныя паводзіны.

Глядзіце таксама

рэдагаваць