Бісэксуальнасьць

плоцевае прыцягненьне як да больш чым аднаго полу

Бісэксуальнасьць (лац. bis + sexualis — «двойчы» + «плоць») — гэта рамантычная альбо сэксуальная цяга ці паводзіны ў адносінах да мужчын і жанчын (бінарная плоць)[1][2][3], да больш чым адной плоці ці гендэру[4], альбо да людзей як адной плоці ці гендэру, так і розных плоцей ці гендэраў[5]. Гэтае паняцьце таксама можа ўключаць рамантычную ці сэксуальную цягу да людзей незалежна ад іхнай плоці ці гендэрнай ідэнтычнасьці, што таксама вядома як пансэксуальнасьць[6][7][8].

Сьцяг бісэксуалаў складаецца з трох суцэльных гарызантальных палос, дзьве пятых зь якіх ружовыя, адна пятая фіялетавыя й дзьве пятых сінія.
Сьцяг бісэксуалаў, які быў упершыню выкарыстаны ў 1998 годзе.

Тэрмін «бісэксуальнасьць» у асноўным выкарыстоўваецца для абазначэньня людзей, якія адчуваюць як гетэрасэксуальную, так і гомасэксуальную цягу[1][2][9]. Бісэксуальнасьць — адна з трох асноўных клясыфікацыяў сэксуальнай арыентацыі, нараўне з гетэрасэксуальнасьцю й гомасэксуальнасьцю, якія існуюць у гетэрасэксуальна-гомасэксуальным кантынуўме. Бісэксуальная ідэнтычнасьць не абавязкова азначае роўную сэксуальную цягу да абедзьвюх плоцяў; як правіла, людзі, якія адчуваюць відавочную, але не выключную сэксуальную перавагу ў дачыненьні адной плоці ў параўнаньні з другой, таксама адносяць сябе да бісэксуалаў[10].

Навукоўцы ня ведаюць дакладнай прычыны сэксуальнай арыентацыі, але мяркуюць, што яна выкліканая складаным узаемадзеяньнем генэтычных, гарманальных і экалягічных фактараў[11][12][13], і не разглядаюць яе як выбар[11][12][14]. Хоць ні адна тэорыя аб прычыне сэксуальнай арыентацыі пакуль не атрымала шырокай падтрымкі, навукоўцы аддаюць перавагу біялягічным тэорыям[11]. Існуе значна больш доказаў на карысьць несацыяльных, біялягічных прычынаў сэксуальнай арыентацыі, чым сацыяльных, асабліва для мужчын[3][9][15].

Бісэксуальнасьць назіралася ў розных чалавечых грамадзтвах[16], а таксама ў жывёльным сьвеце[17][18][19], на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Тэрмін «бісэксуальнасьць», як і тэрміны «гетэрасэксуальнасьць» і «гомасэксуальнасьць», быў уведзены ў XIX стагодзьдзі Чарлзам Гілбертам Чэдакам[20][21].

Бісэксуальнасьць таксама можа абумоўліваецца абставінамі вымушанай плоцевай ізаляцыі(en) ў войску і турме[22].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б Sexual Orientation & Homosexuality. American Psychological Association. Праверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 16 February 2019 г.
  2. ^ а б Sexual Orientation. American Psychiatric AssociationПраверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 26 July 2011 г.
  3. ^ а б Sexual Orientation, Controversy, and Science. — Vol. 17. — P. 45–101. — DOI:10.1177/1529100616637616
  4. ^ Understanding Bisexuality. American Psychological Association (2019). Праверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 8 March 2019 г.
  5. ^ Pansexuality | Definition, Meaning, & Facts (анг.) Праверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 2024-04-07 г.
  6. ^ Carroll JL Sexuality Now: Embracing Diversity. — Cengage Learning, 2015. — P. 322, «Pansexuality is also sometimes included under the definition of bisexuality, since pansexuality rejects the gender binary and encompasses romantic or sexual attractions to all gender identities».. — ISBN 978-1305446038
  7. ^ Marshall Cavendish Corporation Pansexuality // Sex and Society. — Marshall Cavendish, 2009. — Т. 2. — P. 593, «In some contexts, the term pansexuality is used interchangeably with bisexuality, which refers to attraction to individuals of both sexes… Those who identify as bisexual feel that gender, biological sex, and sexual orientation should not be a focal point in potential relationships». — ISBN 978-0-7614-7905-5
  8. ^  Soble, Alan Bisexuality // Sex from Plato to Paglia: a philosophical encyclopedia. — Greenwood Publishing Group, 2006. — Т. 1. — P. 115, «Some bisexuals’ attractions, however, appear to be gender „blind“; that is, they are attracted to individuals independently of their sex- and gender linked attributes <…> People with a gender-blind or „pansexual“ orientation are open not only to relations with men and women as traditionally figured in our society but also to relations with individuals who identify themselves as some combination of man/woman or some alternative gender entirely».. — ISBN 978-0-313-32686-8
  9. ^ а б  LeVay, Simon Gay, Straight, and the Reason Why: The Science of Sexual Orientation. — Oxford University Press. — ISBN 9780199752966
  10. ^ Rosario M., Schrimshaw E., Hunter J., Braun L. Sexual identity development among lesbian, gay, and bisexual youths: Consistency and change over time. — 2006. — Vol. 43. — С. 46–58. — ISSN 0022-4499. — DOI:10.1080/00224490609552298
  11. ^ а б в Frankowski BL Sexual orientation and adolescents. — Vol. 113. — P. 1827–32. — DOI:10.1542/peds.113.6.1827
  12. ^ а б Marriages, Families, and Relationships: Making Choices in a Diverse Society. — Cengage Learning, 2014. — P. 82, «The reason some individuals develop a gay sexual identity has not been definitively established — nor do we yet understand the development of heterosexuality. The American Psychological Association (APA) takes the position that a variety of factors impact a person’s sexuality. The most recent literature from the APA says that sexual orientation is not a choice that can be changed at will, and that sexual orientation is most likely the result of a complex interaction of environmental, cognitive and biological factors… is shaped at an early age… [and evidence suggests] biological, including genetic or inborn hormonal factors, play a significant role in a person’s sexuality». (American Psychological Association 2010).. — ISBN 978-1-305-17689-8
  13. ^ Gail Wiscarz Stuart Principles and Practice of Psychiatric Nursing. — Elsevier Health Sciences, 2014. — P. 502, «No conclusive evidence supports any one specific cause of homosexuality; however, most researchers agree that biological and social factors influence the development of sexual orientation.». — ISBN 978-0-323-29412-6
  14. ^ Gloria Kersey-Matusiak Delivering Culturally Competent Nursing Care. — Springer Publishing Company, 2012. — P. 169, «Most health and mental health organizations do not view sexual orientation as a „choice“.». — ISBN 978-0-8261-9381-0
  15. ^  Balthazart, Jacques The Biology of Homosexuality. — Oxford University Press. — ISBN 9780199838820
  16. ^  Crompton, Louis Homosexuality and Civilization. — Cambridge, Massachusetts: Belknap Press, 2003. — ISBN 978-0-674-01197-7
  17. ^  Bagemihl, Bruce Biological Exuberance: Animal Homosexuality and Natural Diversity. — London: Profile Books, Ltd., 1999. — ISBN 978-1-86197-182-1
  18. ^  Roughgarden, Joan Evolution's Rainbow: Diversity, Gender, and Sexuality in Nature and People. — Berkeley, CA: University of California Press. — ISBN 978-0-520-24073-5
  19. ^ Bisexual Species: Unorthodox Sex in the Animal Kingdom // July 2008 г. Архіўная копія ад 22 November 2008 г. Праверана 14 верасьня 2024 г.
  20. ^  Nadal, Kevin L. The SAGE Encyclopedia of Psychology and Gender. — SAGE Publishing. — ISBN 978-1-4833-8426-9
  21. ^ Harper, Douglas (November 2001) Bisexuality Online Etymology Dictionary Праверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 26 October 2004 г.
  22. ^ Бісексуальнасць // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 159. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4