Папкі (Койданаўскі раён)

вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Папкі́[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. За 16 км ад Койданава, 50 км ад Менску, 18 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Папкі
трансьліт. Papki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Бараўскі
Насельніцтва: 38 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
СААТА: 6222804071
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°39′39″ пн. ш. 26°54′31″ у. д. / 53.66083° пн. ш. 26.90861° у. д. / 53.66083; 26.90861Каардынаты: 53°39′39″ пн. ш. 26°54′31″ у. д. / 53.66083° пн. ш. 26.90861° у. д. / 53.66083; 26.90861
Папкі на мапе Беларусі ±
Папкі
Папкі
Папкі
Папкі
Папкі
Папкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Назва паходзіць ад прозьвішча мясцовых жыхароў Папкоў, якія былі ў канцы XVI ст. чыншавікамі, а ў XVII ст. баярамі і зямянамі. Пазьней таксама насілі прозьвішча Папкоўскі, зь якім даводзілі ў 1816 г. шляхецкае паходжаньне. У XVIII стагодзьдзі ў Койданаўскім графстве Рэчы Паспалітай, належала Радзівілам. З 1793 г. у Рубяжэвіцкай воласьці Менскага павету. З 2-й паловы XIX ст. належала Арцюшэўскім, Бірулям, Валахановічам, Зуеўскім, Касьпяровічам. У 1909 г. 27 двароў, 167 жыхароў. У 1921—1939 гг. памежная вёска, адносілася да Паланевіцкай камэндатуры 16-га Койданаўскага пагранічнага атраду.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1996 год — 25 двароў, 50 жыхароў; 1999 год — 49 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 22 двары, 49 жыхароў; 2010 год — 38 жыхароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 171

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.