Сяргей Гурулёў
Сяргей Пятровіч Гурулёў (нарадзіўся 21 лютага 1953, Чыцінская вобласьць, РСФСР) — беларускі вайсковец, генэрал-лейтэнат, начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў — першы намесьнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь[1].
Сяргей Пятровіч Гурулёў | ||||
21 лютага 1953 (71 год) | ||||
Месца нараджэньня | Чыцінская вобласьць | |||
---|---|---|---|---|
Прыналежнасьць | Беларусь СССР | |||
Род войскаў | Танкавыя войскі | |||
Гады службы | 1974 — дасюль | |||
Званьне | Генэрал-лейтэнат | |||
Камандаваў | Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў — першы намесьнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь | |||
Узнагароды | |
Скончыў у 1974 годзе Благавешчанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню. Служыў камандзірам вучэбнага танкавага ўзводу, роты, начальнікам штабу — намесьнікам камандзіра танкавага батальёну ў Забайкальскай ваеннай акрузе. Пасьля ў Групе савецкіх войскаў у НДР.
У 1986 скончыў з адзнакаю Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў. Далей служыў на Беларусі. Камандзір танкавага палка, мотастралковай дывізіі, асобнай мэханізаванай брыгады.
У 1997 паступіў у Ваенную акадэмію Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі, якую скончыў з адзнакай і залатым мэдалём.
Зь ліпеня 2000 — камандзір армейскага корпусу, зь лютага 2001 — начальнік Галоўнага штабу Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь — першы намесьнік міністра абароны.
4 сьнежня 2009 году прызначаны старшынём Ваенна-прамысловага камітэту[2].
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн «За службу Радзіме» II ступені — 6 студзеня 2008[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ загад прэзыдэнта РБ № 687 ад 12 сьнежня 2001
- ^ Президент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов, 4.12.2009, pravo.by(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Партал прэзыдэнта РБ