Палац Культуры (Ясы)
палац | |
Краіна | Румынія |
Месцазнаходжаньне | Ясы |
Каардынаты | 47°09′27″ пн. ш. 27°35′13″ у. д. / 47.1575° пн. ш. 27.58694° у. д.Каардынаты: 47°09′27″ пн. ш. 27°35′13″ у. д. / 47.1575° пн. ш. 27.58694° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Аўтар праекту | І. Бэрандзей |
Дата заснаваньня | 1906 |
Будаваньне | 1906—1925 гады |
Статус | гістарычны помнік[d][1] |
Сайт | palatulculturii.ro |
Палац Культуры | |
Палац Культуры на Вікісховішчы |
Палац культуры (па-румынску: Palatul Culturii) — будынак у румынскім горадзе Ясы. Да 1955 году будынак займалі адміністрацыйныя і судовыя ўстановы, затым там былі адкрыты чатыры музэі. На бягучы момант яны ўваходзяць у арганізацыю пад назвай Нацыянальны музэйны комплекс «Малдова». Акрамя таго, у будынку знаходзіцца Цэнтар па кансэрвацыі і рэстаўрацыі культурнай спадчыны. Таксама тут праводзяцца розныя выставы і іншыя мерапрыемствы.
Палац культуры занесены ў Нацыянальны рэестар гістарычных помнікаў[2].
Гісторыя
рэдагавацьБудаўніцтва было пачата ў 1906—1907 гадах, часткова на старых руінах сярэднявечнага княскага суду Малдовы (1434), і часткова на верхняй частцы падмурку і першага паверху былога нэаклясычнага палацу, пабудаванага пры гаспадары Аляксандры Мурузі (1804-1806, архітэктар Ёган Фрайвальд), перабудаванага гаспадаром Міхаілам Стурдзам (1841-1843, архітэктар Мікалае Сынгураў), і разабранага ў 1904—1906 гадах[3]. Ад апошняга будынку Палац культуры атрымаў у спадчыну легенду аб тым, што ў ім 365 пакояў — столькі ж, колькі дзён у годзе[4].
Румынскі архітэктар І. Д. Берандзей распрацаваў праект будынку, ён спраектаваў яго ў яркім нэагатычным стылі. Падчас Першай сусьветнай вайны, будаўніцтва было спынена з-за абмежаванасьці рэсурсаў, у недабудаваным будынку разьмяшчаліся румынскія і расейскія войскі, а таксама розныя грамадзкія ўстановы і ваенныя шпіталі. Будынак быў дабудаваны толькі 11 кастрычніка 1925 году і афіцыйна адкрыты праз год каралём Фэрдынандам I.
Да 1955 году ў будынку разьмяшчаўся акруговы суд і іншыя грамадзкія ўстановы. Падчас Другой сусьветнай вайны ў ім разьмяшчаліся нямецкія, а затым і савецкія войскі. Паміж 1975 і 1977 гадамі драўляныя перакрыцьці апошняга паверху былі замененыя на цэмэнтавыя, зафіксаваныя сталёвы сеткай. Будынак выстаяў падчас землятрусу 1977 году, аднак пацярпелі перакрыцьці першага паверху, сьцены, арнамэнты і рэльефы. Маштабны праект рэстаўрацыі, які лічыцца адным з самых складаных у Румыніі з 1990 году, пачаўся ў 2008 годзе[5]. Працы былі часткова завершаны ў 2016 годзе[6].
Архітэктура
рэдагавацьПалац мае 298 прасторных пакояў агульнай плошчай 34 236 м². 92 вокны знаходзяцца на фасадзе і яшчэ 36 ва ўнутраным двары[7].
Цэнтральную залю ўпрыгожвае вялікая мазаіка, на якой намаляваныя прадстаўнікі гатычнага бэстыярыю: двухгаловыя арлы, драконы, грыфоны, ільвы. Да залі прымыкае пакой з шкляной стольлю, у якой першапачаткова разьмяшчалася цяпліца.
Нягледзячы на архаічны дызайн, палац быў спраектаваны з выкарыстаньнем сучасных матэрыялаў і тэхналёгіяў. Так, каменныя блёкі былі заменены на лёгкія і значна больш танныя матэрыялы. Акрамя таго, некаторыя пакоі былі аформлены з выкарыстаньнем адмысловага матэрыялу, распрацаванага Анры Каандай, пад назвай боіс-цэмэнт, які імітуе дуб. Дэкаратыўныя скабяные вырабы таксама заслугоўваюць увагі, імі можна палюбавацца, напрыклад, у залі ваяводаў. Будынак быў абсталяваны такім высокатэхналягічным па тых часах абсталяваньнем, як электрычнае асьвятленьне, паветранае ацяпленьне, сыстэма вэнтыляцыі, тэрмастат, пыласосы. З улікам 14 пажараў, якія закранулі папярэднія будынкі, Бэрандзей (галоўны архітэктар) апрацаваў драўляныя канструкцыі гарышча адмысловым супрацьпажарным растворам пад назвай арнітыён, а на даху ён выкарыстаў адмымловы матэрыял этэрнітэ.
Вежа з гадзіньнікам
рэдагавацьУваход у палац разьмешчаны ў вялікай вежы данжоне з зубцамі і шпілем. Вежа зьяўляецца цэнтральнай архітэктурнай часткай палацу. На кожным з трох бакоў знаходзіцца цыфэрблят дыямэтрам 3,25 м. Цыфэрбляты ўпрыгожаны вітражамі, якія прадстаўляюць 12 знакаў Задыяку. Па краях цыфэрблятаў намаляваныя двое маладых мужчынаў, апранутых у нацыянальныя строі — яны як быццам ахоўваюць гадзіньнік (гэты элемэнт дызайну быў натхнёны замкам Пэлеш). Вітражы і крыжападобныя зубцы падсьвятляюцца ў начны час. У карыльёне вежы знаходзяцца 8 званоў, якія кожную гадзіну прайграюць мэлёдыю «Хор Аб'яднаньня»[8].
Нацыянальны музэйны комплекс «Малдова»
рэдагавацьУ склад Нацыянальнага музэйнага комплексу «Малдова» (па-румынску: Complexul Muzeal Național "Moldova") уваходзяць чатыры музэі, разьмешчаных у Палацы культуры: Мастацкі музэй, Музэй гісторыі Малдовы, Этнаграфічны музэй Малдовы, Музэй навукі і тэхнікі імя Штэфана Пракапіў. Музэі таксама валодаюць сваімі крамамі і бібліятэкамі, а таксама залямі для часовых выставаў.[9]
Мастацкі музэй
рэдагавацьМастацкі музэй, заснаваны ў 1860 годзе, зьяўляецца найстарэйшай і найбуйнейшай мастацкай калекцыяй у Румыніі з больш чым 8700 творамі, зь якіх каля 1000 належаць да нацыянальнай і сусьветнай спадчыны[10][11]. Ён разьмешчаны на першым паверсе палацу і складаецца з 24 пакояў для пастаянных экспазыцыяў, разьмешчаных у трох галерэях (Унівэрсальная мастацкая галерэя, Румынская галерэя сучаснага мастацтва і Галерэя сучаснага мастацтва). У галерэях сабраныя творы такіх мастакоў, як Караваджа, Веронезе, П'етра Лібэры, Карля Дольчы, Сальватор Роза, Франчэска Салімэна, Барталямэ Эстэбан Мурылья, Антоніс ван Дэйк, Ян Бот, Барталямэўс ван дэр Гэльст, Эгбэрт ван Гэемскерк II, Нікаля Пусэн, Філіп дэ Шампэнь, Эсташ Лёсюэр, Гіём Кусту, Франсуа Бушэ і многія іншыя.
Музэй гісторыі Малдовы
рэдагавацьМузэй гісторыі Малдовы быў заснаваны ў 1916 годзе, у яго калекцыі знаходзяцца больш за 48 000 аб’ектаў з розных галінаў: археалёгіі, нумізматыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, старадаўніх кніг, дакумэнтаў і г. д. Адзін з найстарэйшых экспанатаў — 70 000-гадовы чэрап маманта сярэдзіны палеаліту. Сярод іншых экспанатаў важнае значэньне мае кераміка Трыпольскай культуры, дакійския, сармацкія, гатычныя і рымскія артэфакты, а таксама зброя і іншыя прадметы зь сярэднявечча[12]. Гістарычны музэй знаходзіцца ў палацы на першым паверсе, на заходнім баку. Ён зьяўляецца пераемнікам Музэю антычнасьці, заснаванага ў 1916 годзе Арэстам Тафралі. Музэй мае чатыры сэкцыі: дагістарычнай і старажытнай гісторыі, сярэднявечнай гісторыі, новай гісторыі і найноўшай гісторыі, прадстаўляючы асноўныя аспэкты разьвіцьця мясцовых абшчынаў ад эпохі палеаліту да Другой сусьветнай вайны.
Этнаграфічны музэй Малдовы
рэдагавацьЭтнаграфічны музэй Малдовы, заснаваны ў 1943 годзе, мае больш за 13 000 прадметаў, якія паказваюць румынскі прагрэс скрозь стагодзьдзі. Малдаўскі музэй этнаграфіі разьмешчаны ў заходняй частцы палацу, на першым і другім паверсе. Тут можна ўбачыць аб’екты, якія выкарыстоўваюцца жыхарамі Малдовы ў сваёй паўсядзённай дзейнасьці: сельская гаспадарка, вінаградарства, жывёлагадоўля, рыбалоўства, паляваньне, пчалярства. Можна таксама ўбачыць інтэр’еры сялянскіх дамоў, прылады, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасьці глінянага посуду, ткацтва, апрацоўкі дрэва, калекцыю масак, традыцыйныя строі. Многім з гэтых экспанатаў больш за 100 гадоў.
Музэй навукі і тэхнікі
рэдагавацьМузэй навукі і тэхнікі імя Штэфана Пракапіў, які валодае калекцыяй з больш чым 8500 аб’ектаў, быў заснаваны ў 1955 годзе як «Палітэхнічны музэй» і перайменаваны ў 1994 годзе ў гонар фізыка Стэфана Пракапіў. У ім ёсьць сэкцыі энергетыкі, запісу і прайгравання гуку (унікальны ў межах Румыніі), тэлекамунікацыі, мінералёгіі — крышталяграфіі, а таксама сэкцыя кампутараў[13].
Іншыя славутасьці
рэдагавацьАкрамя чатырох музэяў, у Палацы культуры знаходзяцца і некаторыя іншыя славутасьці. Адной зь іх зьяўляецца Гатычная заля, дзе можна ўбачыць мазаіку, якая паказвае сярэднявечны бэстыярыюм (грыфоны, двухгаловыя арлы, ільвы). Існуе таксама Заля ваяводаў, разьмешчаная на першым паверсе, дзе ёсьць партрэты кіраўнікоў Малдовы і Румынскіх уладароў, пачынаючы з Дэцэбалу і Траяну, карціны выкананы Штэфанам Дымітрэску і яго вучнямі. Ёсьць таксама пакой «Анры Каанды» , названая па вырабленым ім разьбяным работам і рэльефам. У правым крыле маецца Турнул дэ Стражэ (дазорная вежа), рэмінісцэнцыя старога княскага суду Ясаў, разам з галерэямі пад дворыкам палацу. У левым крыле ёсьць калекцыя капітэляў і іншых каменных архітэктурных элемэнтаў, згрупаваных у ляпідарыюме. Заля сумешчана з пакоем з шкляной стольлю, дзе першапачаткова была пабудавана цяпліца. Насупраць палацу знаходзіцца конная статуя Стэфана III Вялікага, па баках ад якой стаяць дзьве крупаўскія гарматы, трафэі з румынскай вайны за незалежнасьць.
Галерэя
рэдагаваць-
Выгляд сьпераду
-
Выгляд ззаду
-
Здымак з вышыні
-
Помнік Стэфану Вялікаму
-
Дэталі
-
Палацавы пляц і княская царква Сьвятога Мікалая
-
Паштоўка міжваеннага пэрыяду
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.
- ^ The Romanian Register of Historical Monuments in Iaşi County
- ^ Daniela Malache (6 September 2014) Destination: Romania/ The Palace of Culture of Iaşi, the most important achievement of the Neo-Gotic style in Romania. Agerpres. Праверана 24 September 2016 г.(руск.) . Agerpres (6 September 2014). Праверана 24 верасня 2016.
- ^ Presentation
- ^ Un tur al Palatului Culturii înainte de deschidere(рум.)
- ^ Daniela Malache (15 January 2016) The Palace of Culture will be partially open for the public starting with April. Agerpres. Праверана 24 September 2016 г.
- ^ Palatul Culturii(рум.)
- ^ Turnul cu Ceas de la Palatul Culturii(рум.)
- ^ Museums
- ^ 155 de ani de la înfiinţarea în Iași a primei Pinacoteci din România
- ^ Complexul Muzeal National Moldova Iasi-Raport de activitate(рум.)
- ^ History Museum
- ^ Science and Technology Museum