Нікаля Пусэн

францускі маляр

Нікаля́ Пусэ́н (па-француску: Nicolas Poussin, нар. 15 чэрвеня 1594 года ў Нармандыі, памёр 19 лістапада 1665 года ў Рыме) – францускі мастак, заснавальнік францускага клясыцызму. Да ХХ стагодзьдзя ён заставаўся асноўным натхняльнікам такіх клясыкаў францускага мастацтва як Люі Давід і Поль Сэзан.

Нікаля Пусэн
Нікаля Пусэн (аўтапартрэт)
Імя пры нараджэньні Nicolas Poussin
Дата нараджэньня 15 чэрвеня 1594
Месца нараджэньня Лэс Андэліс, Францыя
Дата сьмерці 19 лістапада 1665
Месца сьмерці Рым, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя
Месца пахаваньня
Занятак мастацтва, жывапіс
Навуковая сфэра малярства
Жанры гістарычны жывапіс[2], рэлігійны жывапіс[d], міталягічнае малярства[d][2], малярства, алегорыя[d][2], фігурка[d][2], пэйзаж[2], партрэт[2], аўтапартрэт[d][2], рэлігійнае мастацтва[d][2] і батальнае малярства[d][2]
Плынь клясыцызм
Працы Чума ў Ашдодзе (1630), Les Bergers d’Arcadie (1630-я), Суд Саламона (1649)
Пад уплывам Quentin Varin[d] і Даменікіна[d]
Подпіс Выява аўтографу

Пусэн нарадзіўся ў мястэчку Лэс Андэліс у Нармандыі. Яго раньнія малюнкі прыцягнулі увагу мясцовага мастака Квенціна Варэна, якія стаў першым мастацкім настаўнікам Пусэна, але праз некаторы час, малады мастак зьбег у Парыж дзе працягваў вучыцца пад кіраўніцтвам Кентэна Варэна і Жана Лалемана. У 1624 годзе ён атрымаў ужо некаторую вядомасьць і накіраваўся ў Італію, дзе, у Рыме, пазнаёміўся з паэтам Джамбатыста Марына. Марына выклікаў любоў Пусэна да італьянскай паэзіі, творы якой далі Пусэну матэрыял для яго кампазыцый. Пасьля сьмерці Марына, Пусэн страціў у Рыме ўсялякую падтрымку. Аднак, хутка яго жыцьцё палепшылася, калі ён знайшоў сабе заступнікаў – Франчэска Барберыні і Касыяна дэль-Поца, для якіх ён напісаў сэрыю карцін «Семь тайнаў». Дзякуючы гэтым творам, у 1639 годзе Пусэн быў запрошаны кардыналам Рышэльё ў Парыж для ўпрыгожваньня Люўрскай галерэі.

Кароль Францыі Людовік XIII прызначыў Пусэна на пасаду прыдворнага мастака. У гэты час Пусэн мае шмат замоваў, аднак хутка ўтварылася кола супернікаў, мастакоў Сімона Вуе, Брэк’ера і Мэрс’е, якія да яго займаліся ўпрыгожваньнем Люўру. Асабліва актыўна, яму шкодзіў Вуе, які карыстаўся заступніцтвам каралевы. У выніку шматлікіх інтрыгаў, Пусэн, ў 1642 годзе, пакінуў Парыж і зноў пераехаў у Рым, дзе жыў да сваёй сьмерці.

Творчасьць Пусэна асабліва выразна праявілася ў пэйзажах. Карыстаючыся працамі балёнскай школы мастакоў і нідэрляндзкіх мастакоў, якія жылі ў Італіі, ён стварыў так званы «гераічны пэйзаж». Творы Пусэна прасягнуты сур’ёзным мэлянхалічым настроем. У адлюстраваньні фігураў, ён прытрымліваўся традыцыяў антычных творцаў, што вызначыла далейшы шлях, па якому пайшло разьвіцьцё францускай школы жывапісу. Як гістарычны жывапісец, Пусэн валодаў глыбокім веданьнем малюнку і дарам кампазыцыі. Ў малюнку, яго творчасьць адрозьніваецца вытрыманасьцю стылю і правільнасьцю формаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Нікаля Пусэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Academia.edu — 2008.
  2. ^ а б в г д е ё ж з RKDartists (нід.)