Данжон (па-француску: donjon) — магутная ўмацаваная вежа, сумяшчае абарончыя і жылыя функцыі. Можа зьяўляцца як непасрэдна замкам так і яго часткаю. Як сама назва, так і фэномэн вежы-данжона паходзіць з Заходняй Эўропы, найбольш распаўсюджаны ён быў у Францыі.

Крэўскі замак-кастэль, справа — магутная вежа-данжон т. зв. Княская вежа

Першапачаткова ў савецкай і беларускай савецкай літаратуры тэрмін выкарыстоўваўся памылкова ў сэнсе толькі галоўнай вежы замка, якая месьцілася на выключна важным участку абароны і была апошнім месцам схованкай для абаронцаў. Не была аднак улічана функцыя клясычнага францускага і ангельскага данжона як жытла[1].

На Беларусі ў часы да стварэньня ВКЛ, як і на заходняй Украіне асобна стаячыя вежы, або т. зв. вежы валынскага тыпу (Камянецкая вежа) былі бліжэй да нямецкіх бэргфрыдаў (па-нямецку: Bergfried), бо не былі пастаянным жытлом для фэадала. У Нямеччыне функцыі жытла пераносіліся на драўляны або мураваны палац. У выпадку вежаў валынскага тыпу драўляныя сядзібы князёў стаялі, верагодна, побач зь вежамі. Гісторык архітэктуры Аляксандар Кушнярэвіч прапануе адмежаваць падобныя вежы ад данжонаў і ўжываць тэрмін бэргфрыд у беларускамоўнай тэрміналёгіі[2].

  1. ^ Макараў Максім. Да пытання пра выкарыстанне тэрміну «данжон» (donjon) у беларускай гістарычнай літаратуры// Гістарычны альманах том 5/2001
  2. ^ Кушнярэвіч А.М. Гісторыка-архітэктурная тыпалогія мураванага дынастычнага абарончага дойлідства ВКЛ.//Беларускі гістарычны часопіс №12, 2005 – С.36

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Данжонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў