Палацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Булгакаў
| |
Палацава-паркавы комплекс Булгакаў
| |
Краіна | Беларусь |
Пасёлак | Жылічы |
Каардынаты | 53°9′20.76″ пн. ш. 29°41′21.04″ у. д. / 53.1557667° пн. ш. 29.6891778° у. д.Каардынаты: 53°9′20.76″ пн. ш. 29°41′21.04″ у. д. / 53.1557667° пн. ш. 29.6891778° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Клабукоўскі, Караль Падчашынскі |
Заснавальнік | Ігнат Булгак |
Дата заснаваньня | 1830-я |
Будынкі: палац • парк • гаспадарчыя пабудовы
| |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 511Г000459 |
Палацава-паркавы комплекс Булгакаў | |
Палацава-паркавы комплекс Булгакаў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Булгакаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Жылічах каля Добасны. Знаходзіцца на беразе ракі Добасны[a]. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1].
Рэзыдэнцыя Булгакаў — добра сплянаваны маштабны палацава-паркавы ансамбль. У яго склад, апроч палацу з паркам, уваходзілі вялікія пладовыя сады, агароды, вадаёмы, дзе вялася рыбная гаспадарка. Быў вялікі гаспадарчы двор, вадзяны млын, вінакурня, крухмальны і цукровы заводы[1]. Да нашага часу захаваліся палац, флігель, парк, сьвіран ды іншыя гаспадарчыя пабудовы.
Гісторыя
рэдагавацьМураваны палац у Жылічах збудавалі ў 1830-я рокі на заказ бабруйскага павятовага маршалка Ігната Булгака (1798—1848)[2] паводле праекту архітэктара Караля Падчашынскага[1]. Узводзіўся ў два прыёмы: спачатку збудавалі галоўны П-падобны корпус, а пазьней у 1864—1876 рокі да яго прыбудавалі доўгае двухпавярховае крыло з палацавым касьцёлам і дадатковымі жылымі памяшканьнямі[2]. Такі архітэктурны разьвязак утварыў напаўадкрыты ўнутраны двор[2]. Паводле некаторых зьвестак, заходнюю частку палаца дабудавалі ў 1914 року[1]. Першымі работамі з 1825 року кіраваў навучэнец Пецярбурскай Акадэміі мастацтваў Клабукоўскі[3].
У 1848 па сьмерці Ігната Булгака маёнтак перайшоў да ягонага малодшага сына Эдгара. За ім дабудавалі палац — зьявіліся два аднапавярховыя флянгі з касьцёлам, аранжарэяй[2] і службовымі памяшканьнямі. Будаваньнем, імаверна, кіраваў Караль Падчашынскі[3][4].
Апошні ўласьнік маёнтку, пляменьнік Эдгара Эмануэль Булгак, памёр у Польшчы ў міжваенны час. Па бальшавіцкім перавароце 1917 року тут разьмяшчаўся дзіцячы дом, у 1930-х роках — заатэхнічны тэхнікум. За часами Другой сусьветнай вайны паўднёвае крыло, у якім знаходзілася аранжарэя, разабралі[4]. Палац ператварылі ў шпіталь, а ў парку хавалі памерлых жаўнераў[5].
Па вайне ў палацы знаходзілася Бабруйская трохгадовая агранамічная школа. Па тым, як дзеля яе непадалёк збудавалі новы будынак, палац пачаў прыходзіць у заняпад. На першым паверсе заставалася бугальтэрыя з аддзелам кадраў[1]. У 1973 року архітэктар Я. Курто распрацаваў праект рэстаўрацыі комплексу, які пазьней ажыцьцявілі[6]. Гаспадарчыя пабудовы часткова выкарыстоўваліся ў гаспадарчых мэтах, астатнія разбураліся[1].
З 1996 року ў будынку разьмяшчаецца краязнаўчы музэй і музычная школа[1]. У 2009 року пачалася рэстаўрацыя палацава-паркавага комплексу. Паводле пастановы Савету Міністраў ад 3 чэрвеня 2016 року № 437 яго ўлучылі ў лік 27 аб’ектаў, выдаткі на захаваньне якіх (у частцы капітальных выдаткаў) могуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту[7].
Архітэктура
рэдагавацьПалац — помнік архітэктуры позьняга клясыцызму, цэнтар кампазыцыі палацава-паркавага ансамблю. Гэта прастакутны ў пляне будынак з калённым портыкам на галоўным фасадзе і прастакутным рызалітам на паркавым фасадзе. Галоўны корпус вылучаецца ў цэнтры шасьцікалённым портыкам карынцкага ордэру[2] з франтонам, дэкараваным ляпным гербам[3], і бэльвэдэрам над лесьвічнай кратай. Тарцы галоўнага корпусу афармляюцца ідэнтычнымі чатырохкалённымі портыкамі. Пэрымэтрам будынку праходзіць разьвіты карніз з фрызам, аздоблены ляпнымі гірляндамі і разэткамі[1]. Галоўны фасад бакавога корпусу праразаецца аркавымі ваконнымі праёмамі і аздабляецца калянадай. Цэнтар вылучаецца двухпавярховым аб’ёмам палацавага касьцёла.
Мае мяшаны калідорна-анфілядны плян[1][2]. Распрацоўку ўнутраных памяшканьняў прыпісваюць таксама Клабукоўскаму[3]. Унутраная прастора багата аздабляецца[2] ляпнінай, дробнай скульптурнай плястыкай, росьпісамі, пазалотай, люстэркамі, дэкаратыўнай абіўкай. У дэкоры выкарыстоўваюцца ампірныя элемэнты: буйныя фрызы, панэлі з барэльефнымі антычнымі сцэнамі[1]. Прытым кожны з 100 пакояў[3] дэкаруецца індывідуальна. На другім паверсе паўднёвага крыла галоўнага корпусу вылучаецца прастакутная ў пляне парадная заля, падзеленая калёнамі на тры часткі. Заля дэкаруецца шырокім шматфігурным барэльефным фрызам зь сюжэтамі на тэмы паляваньня, бітвы, ахвярапрынашэньня. Калёны і пілястры маюць пазалочаныя капітэлі. Асноўны плястычны эфэкт стварае кесанаваная столь з багата арнамэнтаванай ляпнінай. Падлога паркетная, печкі пакрываюцца кафляй[1].
Тадэвуш Раствароўскі на заказ гаспадароў сядзібы аздобіў пляфоны(ru) заляў сцэнамі з антычнымі міталягічнымі сюжэтамі.
Парк
рэдагавацьАлеі рэгулярнага парку ўтвараюць выцягнуты з усходу на захад[4] прастакутнік. Плошча парку складае 18 га[2], а ўсяго комплексу з вадаёмамі, пладовымі садамі, падсобнымі збудаваньнямі — каля 100 га. Раўнінную частку парку перасякае рака Добасна з маляўнічымі сажалкамі і выспамі. Захаваліся руіны павільёну-купальні, альтанак, масткоў. Перад галоўным фасадам палацу парк мае рэгулярны характар і партэрнае азеляненьне. Астатняя частка парку мае пэйзажны характар, створаны ў 1830-я рокі, з разнастайнасьцю насаджэньняў, у тым ліку і экзотаў, напрыклад, хвоя веймутава (Pinus strobus), Acer saccharinum, Juglans cinerea, Tilia ×europaea ды іншых[1][3].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Н. Орда, 1864—1876 рр.
-
Н. Орда, 1864—1876 рр.
-
Невядомы мастак, 1878 р.
-
Каляровая вэрсія, 1878 р.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1901 р.
-
1901 р.
-
Я. Булгак, 1911 р.
-
1911 р.
-
Я. Булгак, 1914 р.
-
Я. Булгак, 1914 р.
-
Я. Булгак, 1914 р.
-
Я. Булгак, 1914 р.
-
Я. Булгак, 1914 р.
-
Я. Булгак, 1914 р.
-
Я. Булгак, 1914 р.
-
1914 р.
-
1914 р.
-
1914 р.
-
1914 р.
-
1914 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
1918 р.
-
1939 р.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Касьцёл
-
Вежа
-
Інтэр'ер
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Міру, 5
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з і к л Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- ^ а б в г д е ё ж Лазука Б. Беларуская архітэктура XIX — пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX — пачатку XX стагоддзя. — Менск: Беларусь, 2011. — С. 349—350. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7
- ^ а б в г д е Палацава-паркавы комплекс Булгакаў , Radzima.org
- ^ а б в Палацавая і сядзібна-паркавая архітэктура. Дваранскае памесце Жылічы
- ^ Дворец Булгака
- ^ Мастацтва (архітэктура, жывапіс, скульптура, графіка) ў Кіраўскім раёне
- ^ Постановление Совета Министров от 03.06.2016 № 437 О некоторых вопросах обеспечения сохранности историко-культурных ценностей
Літаратура
рэдагаваць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
- Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Кіраўскага р-на. — Мн.: Вышэйшая школа, 1997. — 445 с. ISBN 985-06-0218-Х. — С. 108—115.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.
- Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Минск: «Ураджай», 1989. — 247 с. ISBN 5-7860-0086-9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 511Г000459 |