Паланевічы
вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Палане́вічы[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. За 20 км ад Койданава, 57 км ад Менску, 22 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Паланевічы | |
трансьліт. Palanievičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Бараўскі |
Вышыня: | 189 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 24 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222736 |
СААТА: | 6222804086 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′52″ пн. ш. 26°55′57″ у. д. / 53.63111° пн. ш. 26.9325° у. д.Каардынаты: 53°37′52″ пн. ш. 26°55′57″ у. д. / 53.63111° пн. ш. 26.9325° у. д. |
± Паланевічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мінуўшчына
рэдагавацьВядома з XVIII стагодзьдзя. У складзе Рэчы Паспалітай, належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае графства. З 1793 г. у Рубяжэвіцкай воласьці Менскага павету. У 1909 г. 52 двары, 304 жыхары. У 1921—1939 гг. памежная вёска, тут разьмяшчалася адна з 6 камэндатураў 16-га Койданаўскага пагранічнага атраду і кантрольна-прапускны пункт.
Насельніцтва
рэдагаваць- 20 стагодзьдзе: 1998 год — 19 двароў, 45 жыхароў; 1999 год — 45 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 15 двароў, 35 жыхароў; 2010 год — 24 жыхары
Славутасьці
рэдагавацьПомнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 171
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.