Пакроўскі (Чачэрскі раён)
пасёлак у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Пакро́ўскі[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 51 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 41 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 69 км ад Гомелю.
Пакроўскі | |
Першыя згадкі: | 1920-я |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Аторскі |
Насельніцтва: | 51 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′11.3″ пн. ш. 30°51′3.4″ у. д. / 52.936472° пн. ш. 30.850944° у. д.Каардынаты: 52°56′11.3″ пн. ш. 30°51′3.4″ у. д. / 52.936472° пн. ш. 30.850944° у. д. |
Пакроўскі на мапе Беларусі Пакроўскі |
На захадзе мэліярацыйны канал, злучаны з ракой Чачора (прыток ракі Сож). Побач аўтадарога Чачэрск — Рыскова.
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1930 арганізаваны калгас. 15 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 у складзе калгасу «Сьцяг камунізму» (цэнтар вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 — 140 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 17 гаспадарак, 51 жыхар[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.