Пакроўская царква (Бухавічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Сьвята-Пакроўская царква
| |
Сьвята-Пакроўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Бухавічы |
Каардынаты | 52°16′22.62″ пн. ш. 24°26′39.79″ у. д. / 52.27295° пн. ш. 24.4443861° у. д.Каардынаты: 52°16′22.62″ пн. ш. 24°26′39.79″ у. д. / 52.27295° пн. ш. 24.4443861° у. д. |
Канфэсія | Праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | Барока, рэнесанс |
Першае згадваньне | 1674 год |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 112Г000413 |
Стан | Дзейнічае |
Сьвята-Пакроўская царква | |
Сьвята-Пакроўская царква на Вікісховішчы |
Царква Пакрова Багародзіцы — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя у Бухавічах Кобрынскага раёна Берасьцейскай вобласьці.
Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПабудавана ў 1674 годзе з цэглы й дрэва манахамі-дамініканцамі як касьцёл Усьпеньня Найсьвяцейшай Паны Марыі па фундацыі Пухальскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Бухавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар.
У 1832 годзе касьцёл перароблены пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. Перабудоўваўся ў 1862 і 1870 гадах падрадчыкам Сідароўскім па даручэньні мітрапаліта Літоўскага й Віленскага, у 1877 годзе — архітэктарамі Мсьціславам Барташэўскім і Канстантынам Увядзенскім.
24 чэрвеня 1881 году царква асьвечана пасьля чарговага капітальнага рамонту.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока з рысамі позьняга рэнесансу. У 1889 годзе да прамавугольнага ў пляне будынка пад вальмавым дахам прыбудавана трох’ярусная званіца (верхні ярус — драўляны шатровы васьмярык), адноўлены дах і надбудавана вежа з цыбулепадобным купалам над апсыдай. Гэта прыўнесла ў архітэктуру барочнага храма рысы псэўда-расейскага стылю. Трохчасткавую кампазыцыю храма складаюць прамакутная ў пляне асноўны аб’ём і апсыда з рызьніцай, накрытыя вальмавымі дахамі. Вуглы храма ўмацаваны контрафорсамі. Уваход флянкуюць 2 магутныя пілоны з паўкруглымі нішамі-конхамі.
Інтэр’ер
рэдагавацьУсярэдзіне заля перакрываецца высокімі крыжовымі скляпеньнямі. У нартэксе касьцёла разьмяшчаюцца галерэя (хоры) і сходы, умураваныя ў моцную сьцяну званіцы. Дэкаратыўная аздоба інтэр’еру не захавалася[1].
Унутраная прастора перакрыта бэлечнай стольлю з трохвугольнай формай па цэнтры, драўляным разным іканастасам (спраектаваны ў 1877 годзе архітэктарам Розенам) падзелена на малітоўную салю й апсыду ў агульных габарытах асноўнага аб’ёму. У апсыдзе знаходзіцца абраз-таблетка XVІІІ стагодзьдзя «Спас зь дзяржавай» і на адвароце «Маці Божая Адзігітрыя».
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
Фасад царквы, 1929 г.
-
Выгляд збоку, 1929 г.
-
Інтэр’ер царквы, 1929 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Галоўны фасад і брама
-
З боку апсыды
-
Контрфорсы
Літаратура
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000413 |
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 — С. 363
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 97, воп. 97, воп. 1, спр. 276, арк. 1 −39.
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 276, арк. 44.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- ^ Якімовіч Ю. Пінскі касцёл Карла Барамея // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 435.