Падсолтава
Падсо́лтава[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Белай Натапы. Цэнтар сельсавету Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Падсолтава лац. Padsołtava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Амсьціслаўскі |
Сельсавет: | Падсолтаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2240 |
СААТА: | 7246836046 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°5′42″ пн. ш. 31°28′22″ у. д. / 54.095° пн. ш. 31.47278° у. д.Каардынаты: 54°5′42″ пн. ш. 31°28′22″ у. д. / 54.095° пн. ш. 31.47278° у. д. |
± Падсолтава |
Назва
рэдагавацьПэцальд (Petzold, Pätzold[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова пэц- паходзіць ад асновы -берт- (-бэрт-)[3] або ад хрысьціянскага імя Petrus[2], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Pacołt (Paczołt)[5].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Pocołtowo (1902 год)[6]; Поцолтово (1910 год)[7].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1910 год — 104 чалавекі[7]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 278.
- ^ а б Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 279.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 464.
- ^ а б Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 97.